Гарэцкія, якія жылі ў Ігуменскім пав., часам пісаліся як Гурэцкія, паходзілі з Усходняй Беларусі.
Род называў сваім гэрбам "Саколю" і рабіў вывады:
1) … Полацкі правінцыйны земскі суд (дата невядома);
2) 1792.11.27, Полацкае намесьніцтва — вывады гэтага году захаваліся фрагмэнтамі, за гэтую дату я не знайшоў; гэты вывад быў адменены Гэрольдыяй у 1839;
Ёсьць згадка пра род у дыярыушы Полацкага нам. — 2512-1-3, 65 ці 66 аркуш.
3) 1807.03.13, Віцебскі ДДС — кнігу за гэты год я не адшукаў.
У мяне пазначана, што ёсьць радаводная кніга за гэты год, але нешта я не знайшоў сваіх выпісак, пагэтаму ня ведаю, ці ёсьць там Гарэцкія і ці сапраўды гэта РК — 2626-1-574.
Па сьпісу шляхты Себежскага пав. Гарэцкія валодалі пустошу Угорына. Сьпіс прыкладна 1785, архіву ў Вялікіх Луках.
Нейкія асобы з роду быў зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве 1842.07.30 № 2152 у 6 частку ДРК.
Кніга ўказаў за 1842 — 2512-1-276. Там павінен быць кароткі пераказ вывадаў.
Трэба паглядзець рэестры вывадаў Віцебскага ДДС і павыпісваць адтуль усе Гарэцкіх, потым паглядзець кнігі дэкрэтаў вывадаў, якія захаваліся.