Аленскіх з Слуцкага павета прыгадвае Я. Глінскі ў сваёй працы "Матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі як крыніца па гісторыі зямянскага насельніцтва маёнтка Грэск Новагародскага ваяводства ў канцы XVI – XVIII стст.":
"..Зрэшты, працягваў жыць у Грэску і шэраг зямянскіх родаў (Забелы, Аленскія, Даўгялы, Кашкурэвічы, Кміты), якія мелі надзелы ў ім яшчэ да вайны. З іх выклікае цікавасць родавая гісторыя Аленскіх. У XIX ст. падчас «разбору шляхты» яны падавалі сфальсіфікаваныя дакументы, у якіх сцвярджалася, што іх продак прыбыў у пачатку ХVIII ст. з Ваўкавыскага павета [4, арк. 16–17 адв.], тым самым яны апелявалі да супольнага паходжання з вядомым панскім родам з Ваўкавышчыны – Алендскімі [20, с. 142–154]. У рэчаіснасці Аленскія жылі на зямянскіх надзелах у грэскай вёсцы Яўладавічы ўжо ў 1654 г..."