Згодна з гербоўніком Беларускай шляхты,
Аленскія герба Равіч, нашчадкі Хрыстафора (Іван, Ёзаф і Якуб), выводзіліся ў Мінскім ДДС 1802.
У Якуба (Якава) і яго жонкі з дому Забэлаў быў сын Самуіл.
Аднак, у Забельскай царкве, маецца шмат мэтрык дзяцей Самуіла - сына Якава Аленскага з в. Яўладавічы.
Некаторыя дзеці запісаны як Яленскія.
Ці можа быць, што гэта той самы Самуіл?
Жонка майго продка Яна Корзуна была Дамініка Якубаўна Яленская.
Мяркую, што і яна можа быць дачкою таго Якуба Аленскага?