1615 г. Ліст ад князя Януша Радзівіла да ўрадніка Далятыцкага Ждана Катлубая (Наваградзкі павет) аб наданні грунта Дунякоўскага Яну Шаціле. У 1652 г. Ян Шаціла сярод зямян на вальнасцях. Мяркую, Ян Шаціла з той жа галіны, што і койданаўскія зямяне Шацілы: у Далятычах знаходзіўся двор Крыштафа Радзівіла, у Койданаве- двор яго брата Януша, па ўспамінах сучаснікаў двары пераязджалі з адной рэгіянальнай рэзідэнцыі ў другую- з Далятыч да Койданава і наадварот ("... dworu Krzysztofa Radziwiłła w Dolatyczach , a rezydencjonalny – dworu Janusza w Kojdanowie.. ..dwór uciekł z Kojdanowa do Dolatycz..w początkach marca 1622 r . jest już w Popielu , potem w Birżach , w lutym 1623 r . w Dolatyczach , w kwietniu ponownie w Kojdanowie.."), такім чынам пераязджалі, і атрымлівалі наданні і іх кліенты/васалы.
Першы ж вядомы прадстаўнік роду- Амбражэй Шаціла, баярын Дарагастайскага ў інвентары Койданава і Станькава 1588 г.