Из гербовника Уруского:
Клімовічы гербу Косцеша. Вывад шляхецтва Клімовічаў запісана ў 1804 г. праз віленска-літоўскую Дэпутацыю, тлумачаючае, што ў пачатку XVII ст. жыў Крыстаф Клімовіч, меў 2-ух сыноў: Барталамея і Мікалая, уладароў Антокаля, у ваяводстве віленскім, 1640 г. Барталамей меў 2-ух сыноў: Стефана і Якаба. Стэфан меў сыноў Яна, Абрахама і Якаба, уладарылі пасля бацькі ў Антокалю 1686 г. 2-гі сын Барталамея Якаб меў 8 сыноў:
1. Ян заставіў 2-ух сыноў: Стефана і Антонія. Антоній меў сыноў: Марціна, Францішка і Анджэя.
2. Пётр, бездзетны.
3. Антоній, меў 2-ух сыноў: Марціна і Францішка.
4. Мікалай, бездзетны.
5. Базылі, меў 4-ох сыноў: Пятра і Марціна, Рыгора і Ігнація. Пасля Пятра засталося 3 сына: Ян, Мацей і Марцін 1794 г. Марцін бездзетны. Рыгор меў 3-ох сыноў: Антонія, Тадэўша і Фелікса 1797 г. А Ігнацей меў 3-ох сынавей: Станіслава і Яна 1778 г.
6. Адам Геранім меў сына Северына, той Юзафа, пасля якога застаўся сын Нікодэм.
7. Ежы заставіў сына Марціна.
8. Станіслаў меў сына Людвіка, а той Марціна, Матэшўа і Барталамея. Барталамей заставіў сынавей: Міхала і Ежы, а Ежы заставіў сыноў Яна і Міхала 1804 г.
Мікалай, 2-гі сын Крыстафа, меў таксама сыноў: Ежы, яго сыны Стэфан, Адам і Якаб. Адам з Гальшай Тамкевіч, меў 5 сыноў: Яна, Міхала, электара Аўгуста ІІ, Мацея, Анджэя і Ежы. З ніх Анджэй, уладар маёнтка Пеліш 1717 г., заставіў 2-ух сыноў: Юзафа і Паўла. Пасля Юзафа застаўся сын Міхал, уладар Казішак, Нарконішак, Бартозвенішак і Агіня, які з унукам Геранімам, быў запісан у шляхецтва з гербам Касцеша
Павел, другі сын Анджэя, па бацке спадчынік Пеліша, меў 3-ох сыноў: Даменіка, Ежы і Міхала, легімітызаваўшыеся ў шляхецтва ў 1804 г.
Ежы, уладар Заблоця 1769 г., заставіў 3-ох сыноў: Вавжынца, Францішка і Ануфрыя. Францішак, нарадзіўся ў 1768 г., уладар Шэлэкшны, меў сына Францішка і дачку Тышку. Ануфрый, нарадзіўся ў 1777 г., уладар Жабрання і Шолкава, харунжы велькамірскі і прэзідэнт суда павятовага велькамірскага, ажаніўся з Разаліей Прушынскай, дачке Ксаверыя, шамбеляна польскага двара, меў 2-ух сыноў: Юліўша і Фларэнція, таксама дачку, якая выйшла замуж за Фелікса Таньскага. Юліўш, уладар Шолкава, жанаты на Аліне Ягелаўне, заставіў сыноў Ануфрыя і дочак: Сафію, замужам з Люцыяна Раўбу, Марыю, за Бернардам Стасевічам і Аліну, за Адольфам Тоўгінам. Ануфры з Валерыяй Дурашэвіч меў сына Владыслава, нарадзіўся ў 1892 г.