Шаноўная спадарыня Ніна, дзякуй вам за адказ, я абдумаў вашы словы:
Перш за ўсё мне цікавы погляд на гісторыю Беларусі не с пазіцыі савецка-маскавіцкіх ці інш. прадузятых аўтараў. Менавіта па гэтым я хацеў бы чытаць нашых гісторыкаў.
пра ксенафобію ... хутчэй за ўсё, хворы гэтым мой сябар, які мне падарыў гэтую кнігу, а не яе аўтар. магчыма я перанёс настрой сябра на саму кнігу:
чужое меркаванне якое адрозніваецца ад майго, і да якога я настроены залішне крытычна і злёгку варожа - хіба ў гэтым няма засевак ксенафобіі? Супрацьлегласць гэтаму настрою - талерантнасць, цярпімасць да іншадумства, здольнасць прымаць права чалавека быць іншым, мець сваё меркаванне. Без гэтага немагчыма пабудова нармальных дыялогаў.
У мяне няма прэтэнзій да нацыяналістаў і любых іншых -істаў (магчыма Анатоль палічыў бы гэта слова за камплімент).
праблема не ў гэтым
"Усе хлусяць", - казаў доктар Хаўс. Маскавіты і саветы, сабе на карысць, хлусілі заўсёды. Тут я з вамі згодны... падтасоўваюць факты, у іх шмат перабольшанняў і скажэнняўі.... а як жа без гэтага?))) Анатоль кажа пра гэта ў сваёй кнізе. А што калі ён сам грэшыць тым жа грахом? Вось толькі цяпер яго словы "як ласунак і яны так хораша ўваходзяць у нутро"...так што я за здаровую крытыку да ўсіх ... хоць і ёсць у нас тыя, хто не любіць крытыкі)