Калі разбіраў свой радавод, то адзначыў, што маці майго празеда Антося Войніч-Сянажэцкага па дзедавай галіне Ева была з роду Міткевічаў-Жоўткаў, таксама, як і маці бацькі маёй бабулі Івана Войніч-Сянажэцкага - Соф'я. Зацікавіўся гэтым родам, пачаў шукаць у інтэрнэце і знайшоў цікавы дакумент - канешне яго дакументам назваць нельга: аўтабіяграфічную аповесць вядомага расейскага палітыка Дзімітрыя Рагозіна "Барон Жолтак". Так, гэта той Рагозін, які узначальваў калісьці уз'яднанне "Радзіма", а зараз узначальвае місію Расеі пры НАТА. Крыху пакапаўшыся у Расейскіх архівах ён высветліў, што дзед яго бабулі па бацькавай лініі быў нарадзіўшыйся ў 1866 годзе магілёўскі дваранін Нікалай Антонавіч Міткевіч-Жолтак, які даслужыўся да жандармскага генерал-маёра, быў нават нейкі час паліцмейсцерам Масквы, у час Першай сусветнай вайны, ваяваў у Дзенікіна і збег на захад з белай арміяй. Болей паглыбляцца у архівы 19 стагоддзя ён не стаў, хоць у Беларускім гістарычным архіве вельмі шмат запісаў па гэтай фаміліі. Напэўна гэта яго мала цікавіла, бо ён нават аднёс сучасны Рагачоўскі раён да Магілёўскаы вобласці. Долей ён прыводзіць звестку, што польскі кароль Сігізмунд Стары дараваў яго продку баярыну Даніле Міткевічу-Жолтку ў 1568 годзе землі на Рагачоўшчыне. Што можа быць блізкім да спадобы, але далей яшчэ цікавей: у сваёй аповесьці ён апісвае нейкага Сцяпана Міткевіча, які выхоўваўся у Гародні у замку Вітаўта разам з яго дачкой, быў таму як сын. Прымаў удзел у Грундвальскй бойцы начале Гародненскай харугвы і нават забіў самаго вялікага магістра. А паколькі у час бойкі ён быў апрануты у жоўты плашч, то атрымаў да прозвішча прыдомак Жолтек. Яшчэ Рагозін дзесьці даведаўся, што Міткевічы патомкі ажно трох прусскіх князёў, якія збеглі ад немцаў на гародзеншчыну. Можа, паважаныя спадары, хто мае звесткі пра гэту справу, бо усё здаецца такім прыгожым, каб паходзіць на праўду.