ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Зямяне  (Прочитано 14303 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

fatso

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 278
    • Rodzina Robakow w Charkowie 1906
Re: Зямяне
« Ответ #30 : 13 Мая 2021, 13:54:28 »
Mr Kaletchits- I sense a fellow Citizen of the Grand Duchy of Lithuania- and I do salute you!
"Nie pozwol aby Cham gownem prychal miast je sam polykac"
- Hr Mendewesz

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Зямяне
« Ответ #31 : 20 Июня 2021, 21:51:58 »
Цікава, калі вядомыя першыя згадкі ўжывання тэрміна "зямяне" у ВКЛ, з якіх гадоў 16 ст., прынамсі, калі пачаў ужывацца гэты тэрмін да васалаў магнатаў? Першапачаткова вядома, што зямянамі менаваліся дробныя феадалы на Падляшшы (перапіс 1528 г.). З таго, што сам сустракаў:

Тытулаванне "баяры зямяне койданаўскія"- 1588 г. у Менскім павеце. Таксама койданаўскі зямянін у актах Менскага гродскага суда, 1582 г.; "Людзі добрыя і баяры" койданаўскія Бунакі ў актах Метрыкі Літоўскай, 1541 г. У 1588 г. Бунакі- койданаўскія "баяры і зямяне".

У актах-наданнях Станіслава Давойны - "..зямяне мае шляхта" - у маёнтку Уселюб і Далятычы ў Наваградзкім павеце - 1570 г. Разам з тым, у акце Берасцейскага суда аб продажы Радзівілу 1576 г. фармуліроўка "Уселюб з дваром Далятычы, прыналежным ім баярамі-шляхтай і іх маёнткамі..". У далейшым, пры Радзівілах, ужо толькі запіс "зямяне". Пры гэтым, у інвентары 1680 г. Зямяне таксама мяняюцца шляхтай.

У актах Наваградзкага суда 1557 г. Якуб Каліціч (Калечыц у пазнейшай згадцы на яшчэ ранейшы дакумент) з-пад Далятыч названы п. Горлам, намеснікам Наваградзкім, "баярынам". У далейшым мясцовыя Калечыцы адпаведна ўжо "зямяне" (17 ст.).

Згодна з А. Грыцкевіча, у Слуцкім Княстве, у інвентары 1566 г. паказаныя баяры і шляхцічы, прычым аднолькавыя прозвішчы прысутнічаюць і сярод тых і іншых (путныя баяры, зразумела, паказаныя асобна, гаворка не аб іх). У далейшым выкарыстоўваецца нарэшце тэрмін "зямяне".

Зямяне ў інвентары маёнтка Грэск Наваградзкага ваяводзтва князёў Збаражскіх (пасля Радзівілаў), 1590 г.

Такім чынам, раней за 1570 г. ужывання тытулавання "зямяне" у прыватных маёнтках мне асабіста не сустракалася. Дагэтуль звычайны для справаводства ВКЛ 1-й паловы XVI ст. тэрмін "баяры", або "баяры-шляхта".
« Последнее редактирование: 20 Июня 2021, 22:35:23 от Калечыц »
In hoc signo vinces