З Борсукамі, на жаль, ня надта проста. Іх некалькі родаў у розных месцах Беларусі.
У Вілейскім павеце жыў род Борсукаў, дзьве лініі якога пры вывадах назвалі розныя гэрбы — "Лебедзь" і "Любіч". Вывады ў Менскім ДДСе, прадстаўнікі абодвух зацьверджаны ў расейскім шляхецтве.
Замажнейшыя Борсукі, гэрбу "Лебедзь".
Вывад 1824.06.03.
У 1836 валодалі маёнт. Вязаўшчына, у якім 6 мужчынскіх і 4 жаночых душ сялянаў. Нехта зь іх пасьля 1831 купіў 2-х сялянаў у фальв./з. Вязаўшчына. Іхныя больш бедныя сваякі валодалі зямлёю ў фальварку Вязаўшчына, але сялянаў ня мелі.
Відаць, абяднелая лінія Борсукаў, гэрбу "Любіч".
Вывад 1826.07.10.
Жылі ў 1836 у ваколіцы Вязаўшчына, нехта быў на службе ў маёнт. Бакшты. Нехта зь іх пасьля 1831 купіў фальв. Сяляўшчына, зь 2-я сялянамі.
Калі ўлічыць, што Качынскія жылі ў той час у вёсцы Кавалі, можна з даволі вялікаю верагоднасьцю меркаваць, што яны ў сваяцтве зь бяднейшаю лініяй Борсукаў.
Які сапраўдны гэрб гэтых Борсукаў — я сказаць не магу. Можа ў справах будуць адбіткі іх пячатак, тады можна больш дакладней меркаваць. Ня выключана, канечне, што пры выпісках я зрабіў недзе памылку, і запісаў ня правільныя гэрбы, але пераправерыць гэта я зараз не магу. І ўвогуле, можа быць, што ў Борсукаў які-небудзь уласны гэрб, а пад час вывадаў прыпісаліся да нейкіх чужых.
Мэтрычныя кнігі Ільскага касьцёлу ў НГА Беларусі:
* 1721-1797; х 1722-1798; † 1722, 1739, 1741, 1743, 1757-1797 — НГА 937-5-9
* 1827-1849, х 1830, 1832-1849, † 1827-1830, 1832-1849 — НГА 937-5-86