Хроснага імя Казімір ў маскоўскіх праваслаўных няма. Падвоеныя імёны азначаюць прыналежнасьць да каталіцтва, а ці яны рыма-католікі, ці грэка-католікі — гэтага па імёнах сказаць нельга. Што праўда, у грэка-католікаў радзей хрысьцілі з двума імёнамі. Але і ў тых, і ў другіх падвоеныя, і больш, імёны часьцей сустракаюцца ў замажнейшых людзей, у зусім беднай шляхты — рэдкасьць.