У дзявятым пакаленні Мікалай Аляксандравіч пакінуў двух сыноў – Антонія і Базыля, пра што сведчыць выпіс [арк. 602 адв.] інтрамісіі на пляц у Сяльцы, здзейсненай 12 лютага 1771 года на карысць Яна Паўлавіча Калба ў прысутнасці шляхты Іх Міласцяў Спадароў Антонія і Базыля Мікалаевічаў Калбоў, выдадзены з Пінскага гродскага суда. Кандрат Аляксандравіч пакінуў трох сыноў – Бенядыкта, Паўла і Яна, пра што сведчыць выпіс дароўнага права ад 16 лістапада 1772 года, дадзенага Бенядыктам Калбом на трэцюю частку ўладання ў Сяльцы і Лапаціне Пінскага павета з усімі забудовамі брату Яну Казіміравічу Калбу, выдадзены з Пінскага гродскага суда. Рыгор Казіміравіч пакінуў двух сыноў – Яна і Міхала, пра што сведчыць выпіс прадажнага права ад 2 студзеня 1766 года Калавурам на ўладанне ў Пратасавіцкай частцы ў ваколіцы Калавуравічы Яну і Міхалу Рыгоравічам Сялецкім Калбам, выдадзены з Пінскага земскага суда. Тэадор Казіміравіч пакінуў двух сыноў – Бенядыкта і Тэафіла, пра што сведчыць выпіс прадажнага права на тры нівы ад Шаламіцкага Бенядыкту і Тэафілу Тэадоравічам Калбам, выдадзенага 21 лютага 1769 года з Пінскага земскага суда. Павел Казіміравіч пакінуў сына Міхала, пра што сведчыць выпіс прадажнага права ад Ганны, у першым шлюбе Шаламіцкай, у другім шлюбе Колб, на ўладанні ў Шаломічах на карысць Міхала Паўлавіча Калба, выдадзены 20 чэрвеня 1777 года з Пінскага земскага суда. Міхал [арк. 603] Казіміравіч пакінуў пяць сыноў – Базыля, Стэфана, двухіменнага Рыгора-Антонія, каморніка ашмянскага, Пятра і Самуэля, каморніка ўпіцкага, у доказ чаго пададзена копія дароўнага права на вуйвіцкае ўладанне, якое ляжыць у Пінскім павеце, ад Міхала Казіміравіча (бацькі) Базылю, Стэфану, каморніку ашмянскаму Рыгору-Антонію, Пятру і каморніку Упіцкага павета Самуэлю Сялецкім Калбам (сынам), выдадзеная 16 чэрвеня 1775 года з кніг Пінскага земскага суда. Пётр Янавіч пакінуў сына Юзафа, Леан Янавіч пакінуў сына Рамана, Ян Леанавіч пакінуў трох сыноў – Стэфана, ротмістра Пінскага павета, Пятра і Міхала, пра што сведчыць выпіс маніфеста па справе высакароднага Яна Леанавіча (бацькі), ротмістра Пінскага павета Стэфана, Пятра і Міхала (сыноў) Сялецкіх Калбоў за частку ўладання крайчага Пінскага павета Яна (дзядзькі), Леана Самуэлевіча (бацькі) і за частку Сымона Цянюкі, за адсутнасці падачы дакументаў, унесенага 22 чэрвеня 1754 года супраць Габрыэлевічаў Калбоў у Пінскі земскі суд. Габрыэль Леанавіч пакінуў чатырох сыноў – Базыля, Самуэля, Якуба і Міхала, пра што сведчыць выпіс пры аддачы пад апеку з Пінскага гродскага суда, дадзены жонцы Габрыэля (маці), Базылю, Самуэлю, Якубу і Міхалу Сялецкім Калбам (малагадовым), выдадзены 11 чэрвеня 1751 года з кніг Пінскага гродскага суда. Самуэль Мікалаевіч пакінуў двух сыноў – Міхала і Базыля, пра што сведчыць прадажнае права на 10 нівак ля ваколіцы Сялец, выдадзенае 24 студзеня 1792 года Рыгорам Калбом Міхалу і Базылю Самуэлевічам [арк. 603 адв.] Калбам і 27 студзеня таго ж года прызнанае ў Пінскім земскім судзе. Тамаш Рыгоравіч меў сына Міхала, Станіслаў Самуэлевіч пакінуў трох сыноў – Феліцыяна, Антонія, мастаўнічага Пінскага павета, і Паўла, старосту настольскага, у доказ чаго пададзены дэкрэт Пінскага земскага суда па справе старосты настольскага высакароднага Паўла, падкаморыча вендэнскага Феліцыяна, мастаўнічычаў Пінскага павета Пятра і Мікалая Антоніевічаў супраць Яснавяльможнага Міхала Агінскага, вялікага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, і Вяльможных Стравенскіх за спадчыну ўладанняў у Ляхавічах і Атолчыцах, за знішчэнне дакументаў, за пакрыццё шкоды і выдаткаў на працэс, выдадзены пад прысягай 20 лютага 1788 года ў Пінскім земскім судзе. Майсей Андрэевіч меў двух сыноў – Тамаша і Базыля, пра што сведчыць арыгінал квітанцыі аб атрыманні пасагу, дадзенай Тамашом Андрэевічам Калбом 13 траўня 1750 года Палхоўскім. Тамаш Кірылавіч пакінуў сына Аляксандра, пра што сведчыць выпіс маніфеста па справе Аляксандра (бацькі), Даніэля і Аляксандра Аляксандравічаў (сыноў) Калбоў супраць Шпакоўскага за гвалтоўнае карыстанне зямлёй і розныя нанесеныя крыўды, пададзенага 2 студзеня 1792 года ў Пінскі гродскі суд. Рыгор Леанавіч пакінуў сына Сямёна, Ян Мікалаевіч пакінуў двух сыноў – Стэфана і Аляксандра, Тэадор Мікалаевіч пакінуў сына Лукаша, Ян Лаўрэнавіч пакінуў сына [арк. 604] Яна, пра што сведчыць квітанцыйны і выракальны ліст аб атрыманні пасагу, дадзены 16 ліпеня 1785 года Базылём і Настассяй Калбамі Яну Лаўрэнавічу (бацьку) і Яну Янавічу (сыну) Калбам. Другі Ян Лаўрэнавіч пакінуў сына Давыда, Антоні Янавіч пакінуў двух сыноў – Яна і Якуба, Рыгор Янавіч – сына Лаўрэна, Андрэй Рыгоравіч – сына Тамаша, Ян Рыгоравіч – сына Яна, Антоні Лукашавіч – сына Даніэля, што даказвае выпіс інтрамісіі на ўладанне ў Качаноўшчыне і Калавураўшчыне Пінскага павета на карысць Даніэля Антонавіча Калба, абвешчанай 26 траўня 1773 гадоў паводле прадажных правоў, выдадзены з кніг Пінскага гродскага суда. Самуэль Андрэевіч пакінуў двух сыноў – Тэадора і Яна, пра што сведчыць інтрамісія на ўладанне ў Каўбах паводле прадажнага права, выдадзеная 29 ліпеня 1776 года з Пінскага гродскага суда Тэадору і Яну Самуэлевічам Калбам. Рыгор Андрэевіч пакінуў чатырох сыноў – Яна, Пятра, Міхала, паручніка Кароннай брыгады, і Стэфана, які не пакінуў нашчадкаў, пра што сведчыць тастамент Канстанцыі, народжанай Пякарскай, жонкі Рыгора Калба, якім перадае сваю маёмасць сынам Яну, Пятру, Міхалу і Стэфану Рыгоравічам Калбам, ад 27 снежня 1782 года, актыкаваны 13 снежня 1783 года ў Пінскім гродскім судзе. Ян Мікалаевіч меў сына Юзафа, Антоні Мікалаевіч пакінуў двух сыноў – Войцеха, харужага Кароннай брыгады, і Фелікса, Базыль Мікалаевіч пакінуў трох сыноў – Стэфана, Рыгора [арк. 604 адв.] і Паўла, Марцін Янавіч пакінуў двух сыноў – Лаўрэна і Тэадора, Самуэль Янавіч – сына Якуба, Леан Рыгоравіч пакінуў двух сыноў – Тамаша і Марціна, ротмістр Пінскага павета Міхал Рыгоравіч пакінуў двух сыноў – Францішка і Юзафа, Пётр Янавіч – сына Даніэля, Даніэль Андрэевіч – двух сыноў – Уласа і Тэафіла, Ян Тэадоравіч – сына Тэадора, Тэадор Міхалавіч – двух сыноў – Антонія, каморніка віленскага, і Якуба, каморніка брацлаўскага, пра што сведчыць актыкацыя прывілея польскай каралевы Боны, здзейсненая ў Вількамірскім земскім судзе 20 снежня 1798 года каморнікам брацлаўскім Якубам Калбом. Лукаш Тэадоравіч пакінуў двух сыноў – Яна і Баніфацыя, пра што сведчыць мірная дамова ў выніку прававога працэсу з-за розных нанесеных крыўдаў паміж Іх Міласцямі Спадарамі Палхоўскімі з аднаго боку і Іх Міласцямі Спадарамі Стэфанам Янавічам, Янам Рыгоравічам, Тамашом Леанавічам, Якубам Самуэлевічам, Лаўрэнам Марцінавічам, Якубам і Андрэем Янавічамі, Базылём Янавічам, Пятром Рыгоравічам, Янам і Тамашом Янавічамі, Тэадорам Тэадоравічам, Міхалам і Базылём Самуэлевічамі, Міхалам Тамашавічам, Якубам Янавічам, Янам Рыгоравічам Сялецкімі Калбамі з другога боку, заключаная 8 снежня 1800 года і актыкаваная 11 студзеня 1801 года ў Пінскім земскім судзе.
У дзясятым пакаленні Антоні Мікалаевіч пакінуў чатырох сыноў – Тэадора, Юзафа, Яна і Караля, пра што сведчыць арыгінал дароўнага запісу на [арк. 605] ўладанне ў Каўбах, выдадзенага 5 лютага 1790 года Крысцінай, жонкай Базыля Калба, Яну Антоніевічу Калбу. Павел Кандратавіч пакінуў сына Яна, пра што сведчыць выпіс дароўнага права ад 16 верасня 1772 года, дадзенага Бенядыктам Калбом на трэцюю частку ўладання ў Сяльцы і Лапаціне брату Яну Казіміравічу і пляменніку Яну Паўлавічу Калбам, выдадзены з Пінскага гродскага суда. Ян Кандратавіч пакінуў двух сыноў – Якуба і Андрэя, пра што сведчыць інтрамісія на падставе прадажнага права на землі ў Каўбах, абвешчаная 25 чэрвеня 1801 года на карысць Якуба і Андрэя Янавічаў і 4 чэрвеня1 таго ж года прызнаная павятовым возным у Пінскім земскім судзе. Ян Рыгоравіч пакінуў трох сыноў – Базыля, Караля і Тамаша, Міхал Рыгоравіч – сына Гераніма, Бенядыкт Рыгоравіч – сына Аляксандра, Базыль Міхалавіч – трох сыноў – Аляксандра, Юзафа, шамбяляна польскага двара, і Яна, пра што сведчыць дароўны запіс на вуйвіцкае ўладанне, дадзены Базылём (бацькам) Аляксандру, шамбяляну польскага двара Юзафу і Яну Сялецкім Калбам, выдадзены ў копіі 10 ліпеня 1798 года з Пінскага земскага суда. Стэфан Міхалавіч пакінуў трох сыноў – Рыгора, Базыля і Тэадора, Юзаф Пятровіч – двух сыноў – Марціна і Яна, Раман Леанавіч – двух сыноў – Тамаша і Сільвестра, ротмістр Пінскага павета Стэфан – сына Антонія, каморніка Пінскага павета, у доказ чаго пададзены патэнт ад Яснавяльможнага Людвіка [арк. 605 адв.] Ажэшкі, падкаморыя Пінскага павета і кавалера ордэна Святога Станіслава, Антонію-Францішку Калбу на пасаду каморніка Пінскага павета, выдадзены пасля выкананай прысягі, паводле правілаў Статута, 2 кастрычніка 1789 года і ў той жа дзень запісаны ў актах пінскага падкаморыя. Пётр Янавіч пакінуў двух сыноў – Яна і другога Яна, пра што сведчыць аўтэнтычная позва па справе высакароднай Разаліі (маці) і Антонія (сына), жонкі і сына ротмістра Пінскага павета Яна, і другога Яна Пятровічаў і Міхала Янавіча Сялецкіх Калбоў супраць Іх Міласцяў Спадароў Габрыэлевічаў Калбоў з-за розных прэтэнзій, пададзеная 20 траўня 1786 года ў Пінскі земскі суд. Міхал Янавіч пакінуў двух сыноў – Яна і Якуба, пра што сведчыць выпіс маніфеста супраць Вяльможнага Міхала Пласкавіцкага, суддзі земскага пінскага, і іншых яго памочнікаў як суўдзельнікаў за розныя зробленыя крыўды і гвалты, унесенага 20 студзеня 1785 года Міхалам (бацькам) і Янам (сынам) Калбамі ў Пінскі земскі суд. Базыль Рыгоравіч пакінуў сына Рыгора, Якуб Габрыэлевіч – сына Ігната, Самуэль Габрыэлевіч – сына Міхала, Базыль Самуэлевіч – сына Базыля, Міхал Тамашавіч – сына Базыля, Антоні Станіслававіч, мастаўнічы Пінскага павета, пакінуў двух сыноў – Пятра, зямянскага суддзю Бярэзскага павета, і Мікалая, паручніка Нацыянальнай брыгады Вялікага Княства Літоўскага, у доказ чаго пададзены выпіс патэнта, дадзенага і зацверджанага 31 студзеня 1792 года польскім каралём найяснейшым Станіславам Аўгустам Мікалаю Калбу на чын харужага ў харугве Вяльможнага Яго Міласці Спадара ротмістра Нагурскага ў Пяцігорскай брыгадзе Нацыянальнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага і актыкаванага 30 кастрычніка 1797 года ў Пінскім земскім судзе, а таксама арыгінальны друкаваны другі патэнт, выдадзены і зацверджаны ў лагеры пад Прагай 4 ліпеня 1794 года начальнікам найвышэйшых узброеных сіл Тадэвушам Касцюшкам таму ж Мікалаю Калбу на чын паручніка ў той жа кавалерыі Пяцігорскай брыгады войскаў Вялікага Княства Літоўскага. Тамаш Майсеевіч пакінуў двух сыноў – Паўла і Тэадора, што даказвае інтрамісія на землі ў Тупчыцах і Хрысцібалавічах, абвешчаная 30 лістапада 1789 года і выдадзеная з Пінскага земскага суда. Базыль Майсеевіч меў сына Яна, Аляксандр Тамашавіч мае трох сыноў – Даніэля, Аляксандра і Базыля, Даніэль Антонавіч мае сына Тэадора, Тэадор Самуэлевіч мае двух сыноў – Тэадора і Юльяна, Ян Самуэлевіч – чатырох сыноў – Яна, Тамаша, Рыгора і Андрэя, пра што сведчыць арыгінал дароўнага права ад жонкі Пятра Калба Ганны на частку ўладання ў Каўбах, дадзенага 27 снежня 1801 года Тамашу Янавічу Калбу. Ян Рыгоравіч пакінуў сына Базыля, пра што сведчыць маніфест па справе Базыля Янавіча Калба супраць Яго Міласці Ксаверыя [арк. 606 адв.] Вішнеўскага за нанесеныя крыўды, унесены 17 сакавіка 1795 года ў Пінскі земскі суд. Паручнік Каронных войскаў Міхал пакінуў двух сыноў – Францішка і Юзафа, Юзаф Янавіч – двух сыноў – Рыгора і Яна, Стэфан Базылевіч – сына Андрэя, Якуб Самуэлевіч – сына Юзафа, Тэадор Янавіч – сына Мацея, якія сёння пацвярджаюць дваранства.
У адзінаццатым пакаленні Тэадор Антонавіч пакінуў сына Яна, Юзаф Антонавіч – сына Міхала, Ян Антонавіч – двух сыноў – Андрэя і Тэадора, Караль Антонавіч – двух сыноў – Стэфана і Паўла, Ян Паўлавіч – двух сыноў – Якуба і Тамаша, Якуб Янавіч – двух сыноў Стэфана і Базыля, Аляксандр Бенядыктавіч мае двух сыноў – Міхала і Яна, Марцін Юзафавіч мае сына Базыля, Ян Юзафавіч мае сына Яна, Ян Пятровіч мае двух сыноў – Стэфана і Караля, Ян Міхалавіч мае трох сыноў – Ігната, Андрэя і Пятра, Якуб Міхалавіч мае сына Мікалая, Павел Тамашавіч мае двух сыноў – Фларыяна і Яна, Тэадор Тамашавіч мае двух сыноў – Самуэля і Пятра, Даніэль Аляксандравіч мае сына Якуба, Рыгор Леанавіч мае сына Сямёна, Ян Мікалаевіч мае сыноў Стэфана і Аляксандра, Тэадор Мікалаевіч мае сына Лукаша, Ян Янавіч мае сына Пятра.
Мінскі дваранскі дэпутацкі сход разгледзеў усё гэта і знаходзіць, што пададзеныя і вышэйпералічаныя па датах дакументы сведчаць пра валоданне спадчыннымі ўладаннямі і займанне дзяржаўных пасад, а таксама пра захаванне шляхецкай годнасці роду высакародных Сялецкіх Калбоў са старажытнага часу, а паходжанне роду на працягу адзінаццаці пакаленняў ажно да сённяшняга дня лічыць даказаным. Таму на падставе пададзеных доказаў, якія сведчаць пра шляхецкую годнасць роду высакародных Сялецкіх Калбоў, Мы, губернскі маршалак і дэпутаты, абраныя ад паветаў Мінскай губерні, трымаючыся правоў, выражаных у Грамаце, ласкава нададзенай дваранству ў 1785 годзе, а таксама правілаў указа Урадавага Сената, выдадзенага 5 траўня 1801 года паводле міласцівейшай канфірмацыі найяснейшага манарха, род высакародных Сялецкіх Калбоў, а менавіта тых, што сёння пацвярджаюць дваранства, Яна Тэадоравіча, Міхала Юзафавіча, Яна Антонавіча з сынамі Андрэем і Тэадорам, Караля Тэадоравіча з сынамі Стэфанам і Паўлам, Яна Паўлавіча з сынамі Якубам і Антоніем, Якуба Янавіча з сынамі Стэфанам і Базылём, Андрэя Янавіча з сынам Тамашом, Базыля, Караля і Тамаша Янавічаў, Гераніма Міхалавіча, Аляксандра Бенядыктавіча з сынамі [арк. 607 адв.] Міхалам і Янам, малагадовага Міхала Міхалавіча, Аляксандра Базылевіча з сынам Леанам, шамбяляна польскага двара Юзафа і Яна Базылевічаў, Стэфана Міхалавіча з сынамі Рыгорам, Базылём і Тэадорам, каморніка ашмянскага Рыгора-Антонія, Пятра і каморніка ўпіцкага Самуэля Міхалавічаў, Марціна Юзафавіча з сынам Базылём, Яна Юзафавіча з сынам Янам, Рамана Леанавіча з сынамі Тамашом і Сільвестрам, каморніка Пінскага павета Антонія Стэфанавіча, Яна Пятровіча з сынамі Стэфанам і Каралем, другога Яна Пятровіча, Яна Міхалавіча з сынамі Ігнатам, Андрэем і Пятром, Якуба Міхалаіча з сынам Мікалаем, Базыля Габрыэлевіча з сынам Рыгорам, Міхала Самуэлевіча, Базыля Самуэлевіча з сынам Базылём, Міхала Тамашавіча з сынам Базылём, суддзю зямянскага бярэзскага Пятра Антонавіча, паручніка Пяцігорскай брыгады Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Антонавіча, Паўла Тамашавіча з сынамі Фларыянам і Янам, Самуэля і Пятра Тэадоравічаў, Даніэля Аляксандравіча з сынам Якубам, Аляксандра і Базыля Аляксандравічаў, Сямёна Рыгоравіча, Яна Мікалаевіча з сынамі Стэфанам і Аляксандрам, [арк. 608] Лукаша Тэадоравіча, Яна Янавіча, Яна Лаўрэнавіча з сынам Давыдам, Яна і Якуба Антонавічаў, Лаўрэна Рыгоравіча, Тамаша і Пятра Андрэевічаў, Яна Рыгоравіча з сынам Янам і ўнукам Базылём, Тэадора і Самуэля Данілавічаў, Тэадора і Юльяна Тэадоравічаў, Яна Янавіча з сынам Пятром, Тамаша, Рыгора і Андрэя Янавічаў, Базыля Янавіча, Пятра Рыгоравіча, паручніка Кароннай брыгады Міхала Рыгоравіча з сынамі Францішкам і Юзафам, Рыгора і Яна Юзафавічаў, харужага Кароннай брыгады Войцеха і Фелікса Антонавічаў, Стэфана Базылевіча з сынам Андрэем, Рыгора з сынам Андрэем і Паўла Базылевічаў, Марціна Янавіча з сынамі Лаўрэнам і Тэадорам і ўнукам Янам, Якуба Самуэлевіча з сынамі Юзафам і Янам, Яна Рыгоравіча, які не мае нашчадкаў, Тамаша і Марціна Леанавічаў, ротмістра Пінскага павета Міхала з сынамі Юзафам і Францішкам, Пятра Янавіча з сынам Геранімам, Уладзіслава і Тэафіла Даніэлевічаў, Мацея Тэадоравіча, суддзю смаленскага Стэфана Міхалавіча, каморніка віленскага Антонія і каморніка брацлаўскага Якуба Тэадоравічаў, Яна і Баніфацыя Лукашавічаў, Базыля, Тамаша, [арк. 608 адв.] Якуба і Гераніма Самуэлевічаў, прызнаўшы радавітай і старажытнай польскай шляхтай, уносім іх у першую частку дваранскай кнігі Мінскай губерні і, выконваючы волю законаў, пастанаўляем выдаць патэнт на імя каморніка межавага Пінскага павета высакароднага Антонія Сялецкага Калба, які падаваў дакументы.
/подпісы/
Станіслаў Ваньковіч, маршалак Мінскай губерні, кавалер ордэна Святой Ганны 2 ступені
Антоні Багдашэўскі, мінскі дэпутат
Банавянтура Асяцімскі, барысаўскі дэпутат
Мельхіёр Валадковіч, вілейскі дэпутат
Ігнат Булгак, бабруйскі дэпутат
Павел Яленскі, мазырскі дэпутат
Міхал Шырма-Шчубінскі, рэчыцкі дэпутат
Антоні Мераеўскі, слуцкі дэпутат
Юльян Нелюбовіч, пінскі дэпутат