ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий  (Прочитано 12395 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Ханецкія - гербу "Вэнда". Чынiлi вывад у Менскiм ДДС 30 сакавiка 1823 г., дадатковыя Вывады 1832.11.23 і 1858.05.26.
У дваранстве Расейскай iмперыi, ўказам Сената ад 27 красавiка 1859 за № 3724 зацьверджана толькі адна лінія, якую я пазначыў пунктам 2.
Астатнія, з-за недастатковасці доказаў былі далучаны да станаў мяшчан, аднадворцаў і сялянаў.
Лінія 5 пры доказе шляхецтва паказала сваім гербам "Павала", а лінія 6 (Валынская) сваім гербам паказала "Ястрабец".

Генеалёгія роду вельмі добра распрацаваная, існуе некалькі ліній роду, якія магчыма маюць адзінае паходжаньне, бо іх лакалізацыя занадта блізкая, але прамых доказаў гэтаму пакуль няма.

Дакладна можна казаць пра адзінае паходжаньне першых трох ліній роду (1,2,3), бо гэта дакументальна пацьверджана.

Асноўныя лініі роду жылі:

1. засьц. Лукашы (Валмянская і Ракаўская парафіі, Менскага пав.), ад яе пайшлі адгалінаваньні на Відагошчы (ці Дафарэнцыі) і 
    Астрашыцкім Гарадку,  на Павязыні (ля Радашковічаў), на Пятрышках (ля Заслаўя).

2. акол. Ляхаўка (зараз г.Мінск у раёне стадыёна Дынама), ад яе пайшлі адгалінаваньні на Вялікіх Орлах (ля Століна на Палесьсі) і на
    Касьцюкоўцы (зараз Гомельскі р-н).

3. засьц. Губенічы (Гайненскі прых., Барысаўскана пав., зараз Лагойски раён), ад гэтай лініі пайшло адгалінаваньне на Лысухе (альбо
    Пяскі) (Ігуменскага пав., зараз у Бярэзінскім раёне).

4. засьц. Павусьсе (прыход каталіцкі Койданава, вуніяцкі Навасады)(зараз Дзяржынскі раён). Адзіная вуніяцкая з беларускіх лінія роду,
    пасля  скасаваньня  вуніі - праваслаўныя. Ад яе у ХІХ ст. адгалінавалася галіна на Машчонах (таксама недалёка Койданава). 
    Дакументы   на вывад у ДДС не падавалі, бо на той час ужо даволі моцна здрабнелі і маёмасны стан не дазваляў тое здзейсьніць.

5. засьц. Кісялёўшчына (парафія ў Новым Сьвержані, зараз Стаўбцоўскі раён). Пры Вывадзе у Менскім ДДС свой герб паказали як
   "Павала" (инш.назва "Агоньчык").

6. аколіца Карчоўка (на ўкраінскай Валыні)(зараз Жытомірскі раён). Даволі шматлікая лінія, вуніяты (пазьней праваслаўныя). Магчыма
   перасяленцы з Беларусі, але пакуль прамых доказаў гэтаму няма. Шмат беларускай шляхты ў XVIII ст. пераехалі на Валынь і Падольле, 
   магчыма дадзены выпадак гэта водгук таго перасяленьня. Генеалёгія гэтай лініі даволі добра мною апрацавана з самага пачатку ХІХ
   ст. да нашых дзен. Для больш глыбокага радаводу патрабуецца грунтоўнае дасьледаваньне.

7. у ваколіцах г.Данецка (на Украіне) ужо у ХІХ ст.таксама жыла шматлікая лінія Ханецкіх, маю некаторую інфармацыю па іх радаводзе,
   але каб разабрацца адкуль яны ўвогуле там з'явіліся, трэба вельмі сур'езна займацца з дакументамі і архівамі на мейсцах. Мяркую, што
   гэта нейкае адгалінаваньне ад Валынскай лініі.

8. тое ж самае магу паведаміць пра лінію Ханецкіх з Казахстану (зараз раён недалека Астаны), для мяне гэта пакуль цікавая загадка.
    Гэтыя  Ханецкія жылі  там таксама ўжо ў  ХІХ ст. Як яны  туды патрапілі невядома, на ссыльных не падобна, хутчэй нейкая працоўная
    міграцыя. Па маіх неабгрунтаваных здагадках гэта таксама нейкае адгалінаваньне Валынскай лініі. Па гэтай лініі таксама трэба 
    праводзіць сур'ёзныя дасьледаваньні.

9. у ваколіцах г.Лодзь (у Польшчы) таксама жыве дагэтуль лінія Ханецкіх невядомага паходжаньня, маю трохі інфармацыі па іх
    радаводзе з ХІХ ст. да нашых дзен, але радавод далека не поўны.

10. Існуе  маленькая лінія Ханецкіх на Летуве і ў Латвіі (з літоўскіх перасяленцаў), імі буду займацца ў бліжэйшы час.

Усе Ханецкія, якія жывуць зараз у Расеі гэта у асноўным перасяленцы з ХХ ст. з украінскіх ліній роду, ну і крыху з беларускіх.

Падтрымліваць адносіны з усімі прадстаўнікамі роду я, на жаль,  ня маю фізічнай магчымасьці (Ханецкіх зараз у свеце штосьці каля 700 чалавек), таму заклікаю усіх Ханецкіх і іх сваякоў, хто мяне ведае, ці пакуль не, дасылаць мне інфармацыю пра свае сем'і. Гэта могуць быць біяграфіі, успаміны, копіі дакументаў альбо проста даты і месцы нараджэньняў, шлюбаў і смерцяў,месцы пахаваньняў, фотаздымкі і інш.
Што тычыцца беларускіх і жытомірскіх Ханецкіх, найбольш цікавяць двдзеныя пра нараджэньні, шлюбы і сьмерці за апошнія 10-12 год, усе ранейшае у мяне вельмі падрабязна зафіксавана. Па астатніх лініях цікавіць усе, што знойдзецца, агульнымі сіламі дапрацуем далей.
« Последнее редактирование: 20 Ноября 2011, 19:10:22 от Вітальд Ханецкі »
Dic, duc, fac, fer!

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2051
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #1 : 20 Ноября 2011, 03:10:30 »
існуе некалькі ліній роду, якія хутчэй маюць адзінае паходжаньне, бо іх лакалізацыя занадта блізкая, але могуць быць выключэньні.

Вітальдзе, ты-ж дасьведчаны чалавек… Пакуль няма дакумэнтальных доказаў, так сьцьвярджаць нельга. Пачытаюць цябе людзі і пачнуць Станкевічаў ці Іваноўскіх ў адны роды аб’ядноўваць, продкаў сабе знаходзіць, каб па-прыгажэй…

І што ты плянуеш рабіць зь Лубкамі-Ханецкімі?  :)
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #2 : 20 Ноября 2011, 14:36:06 »
Здаецца, што усё-ж такi асноуная лiнiя роду жыла у Пауссi-сяле пад Койданавам. Называлiся таксама Ханькамi. У 1830-х гг. З Паусся шукау вольнасць Рыгор сын Мацьвея Ханецкi.

У рэвiзii 1795 г. Ханецкiя запiсаны прыгоннымi сялянамi сяла Паусся, але сярод iх-адна зямянка Ханецкая.

З iнвентара 1620 г. (кмф5-1): баярскае сяло Пауссе: Кандрат Ханька i iнш. Таксама у Пауссi жылi нейкiя Хацькi (можа-апiска, а можа i продкi Хацкевiчау, якiя таксама жылi пад Койданава)- Стэфан, Мацей Андрэй, Мiкалай, Севасцьян.

З iнвентара 1648 г. (кмф5-1-1703): баярскае сяло Пауссе: на аседлых i прыемных валоках жылi Базыль, Старка, Юрка з сынам Карпам Ханькi. Там жа Старка, Яська, Мацей Хацькi.

У iнвентары мястэчка Койданава рэгiстр мяшчан, 1673 г.: Тодар Ханька з зяцем Андрэем (крауцом) на вул. Вiленскай-9 аседлых i 9 вольных прутоу зямлi; таксама Ханька кравец вольны 5 прутоу, ён жа на вул. Рубяжэвiцкай.

У iнвентары 172(1?) г. сустракаецца Томаш Ханецкi у сяле Антонава

Прозвiшча Ханецкi сустракаецца у метрыках Койданаускага i ракаускага касцёлау. метрыка 1756 г. з ракаускага касцёла: нар. Вiнцэнт-Антон, сын Тамаша i Анны Ханецкiх Laborios, с. Лукашы.

330-1-51

1867 г. Прасiлi аб выключэннi з мяшчанскага звання Ханецкiя:

Фелiцыян з сынамi Мiхалам, Адамам

Юзеф з сынамi Базылем i Антонам

Вось яшчэ колькi рэпрысаваных:

Ханецкая Елена Иосифовна

Родилась в 1886 г., Станиславовская губ., Тарнопольский, Бжежень; поляки; образование 5 классов; Проживала: Барановичская обл., Городищенский, Городище.
Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 01.03.40, Устьянский р-н, Верюжское Озеро. Осв. со спецпоселения по амнистии 11.09.41

Источник: База данных "Польские спецпереселенцы в Архангельской обл."

Ханецкая Филомена Константиновна

(варианты имени: Филолина) Родилась в 1910 г., Минская губ., Столбцовский уезд, Козейки; полька; подданство: гражданка Польши; образование низшее; на с/п - лесозаготовки. Проживала: Белорусская ССР, Барановичская обл., Столбцовский р-н, Кочановщина.
Приговорена: 10 февраля 1940 г., обв.: ОСАДНИК.
Приговор: Выселена. 24.02.40 прибыла на спецпоселение: ВОЛОГОДСКАЯ ОБЛ., ВОЖЕГОДСКИЙ р-н, ЯВЕНГА. Осв. 31.08.41 по Указу ПВС СССР "Об амнистии польских граждан"

Источник: База данных "Польские спецпереселенцы в Вологодской обл."

Ханецкий Алексей Степанович

Родился в 1870 г., д. Поусье Койдановского р-на Минской обл.; русский; образование начальное; рабочий, По найму. Проживал: Витебская обл., Оршанский р-н, Орша, ул. Застенковая, д. 29.
Арестован 6 ноября 1937 г.
Приговорен: "тройка" 28 ноября 1937 г., обв.: 72 УК БССР - А/с агитация.
Приговор: 10 лет ИТЛ Реабилитирован 31 ноября 1989 г. Прокуратура Витебской обл.

Источник: Белорусский "Мемориал"

Ханецкий Антон Филиппович

Родился в 1891 г., д. Лукаши Дзержинского р-на Минской обл.; поляк; образование н/начальное; сторож, к-з "Авангард". Проживал: Минская обл., Дзержинский р-н, х. Котлово.
Арестован 24 августа 1937 г.
Приговорен: Комиссия НКВД СССР и Прокурора СССР 25 октября 1937 г., обв.: 68 УК БССР - шпионаж.
Приговор: ВМН Расстрелян 27 октября 1937 г. Место захоронения - Минск. Реабилитирован 20 августа 1968 г. Военный трибунал БВО

Источник: Белорусский "Мемориал"

Ханецкий Богдан Иосифович

Родился в 1932 г., Барановичская обл., Столбцовский р-н, Кочановщина; поляк; подданство: гражданин Польши; Проживал: Белорусская ССР, Барановичская обл., Столбцовский р-н, Кочановщина.
Приговорен: 10 февраля 1940 г., обв.: ОСАДНИК.
Приговор: Выселен. 24.02.40 прибыл на спецпоселение: ВОЛОГОДСКАЯ ОБЛ., ВОЖЕГОДСКИЙ р-н, ЯВЕНГА. Осв. 31.08.41 по Указу ПВС СССР "Об амнистии польских граждан"

Источник: База данных "Польские спецпереселенцы в Вологодской обл."

Ханецкий Вацлав Чеславович

Родился в 1905 г., г. Давид-Городок; поляк; образование начальное; ст.бухгалтер, Управ.лесов Беловеж.пущи. Проживал: Брестская обл., Гайновский р-н, г. Беловежа.
Арестован 2 марта 1940 г.
Приговорен: ОСО 25 ноября 1940 г., обв.: 74 УК БССР - СОЭ.
Приговор: 8 лет ИТЛ, отбыв.: Ивдельлаг Реабилитирован 31 марта 1989 г. УКГБ и Прокуратура Брест.обл.

Источник: Белорусский "Мемориал"

Ханецкий Станислав Казимирович

Родился в 1901 г., д. Лукаши Дзержинского р-на Минской обл.; поляк; образование н/начальное; колхозник, к-з. Проживал: Минская обл., Дзержинский р-н, д. Лукаши.
Арестован 17 марта 1933 г.
Приговорен: "тройка" 13 мая 1933 г., обв.: 72 УК БССР - А/с агитация.
Приговор: 3 года ИТЛ Реабилитирован 20 июля 1989 г. Прокуратура БССР

Источник: Белорусский "Мемориал"

Ханецкий Эдмунд Филиппович

Родился в 1897 г., х. Лукаши Заславльского р-на Минской обл.; поляк; образование н/начальное; крестьянин, единоличное хоз-во. Проживал: Минская обл., Заславльский р-н, д. Лукаши.
Арестован 12 сентября 1937 г.
Приговорен: Комиссия НКВД СССР и Прокурора СССР 13 ноября 1937 г., обв.: 68 УК БССР - агент польской разведки.
Приговор: ВМН Расстрелян 19 декабря 1937 г. Место захоронения - Орша. Реабилитирован 31 марта 1989 г. Военпрокуратура БВО

Источник: Белорусский "Мемориал"

http://lists.memo.ru/index22.htm
« Последнее редактирование: 20 Ноября 2011, 14:40:16 от Калечыц-Калiцкi »
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2051
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #3 : 20 Ноября 2011, 15:14:32 »
Здаецца, што усё-ж такi асноуная лiнiя роду жыла у Пауссi

Чаму яна асноўная? Таму, што ты маеш выпіскі па ёй?… Хай п. Вітальд разьбіраецца, хто там асноўны, а хто не асноўны.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #4 : 20 Ноября 2011, 15:38:41 »
Здаецца, што усё-ж такi асноуная лiнiя роду жыла у Пауссi

Чаму яна асноўная? Таму, што ты маеш выпіскі па ёй?… Хай п. Вітальд разьбіраецца, хто там асноўны, а хто не асноўны.

Ва усялякiм разе у Павусьсе жыло шмат людзей з гэтым прозвiшчам яшчэ у пач. 17 ст. (а можа i у 16 ст.). 

In hoc signo vinces

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #5 : 20 Ноября 2011, 19:06:47 »
Здаецца, што усё-ж такi асноуная лiнiя роду жыла у Пауссi

Чаму яна асноўная? Таму, што ты маеш выпіскі па ёй?… Хай п. Вітальд разьбіраецца, хто там асноўны, а хто не асноўны.

Ва усялякiм разе у Павусьсе жыло шмат людзей з гэтым прозвiшчам яшчэ у пач. 17 ст. (а можа i у 16 ст.). 




Я меў на ўвазе найбольш вялікія галіны роду.
Пакуль не даказана іх агульнае паходжаньне асноўнымі лічацца галіны (1,2 і 3) агульнае паходжаньне якіх даказана, усе астатнія - пакуль лічацца  асобнымі лініямі роду.  Лінія на Павусьсі з'яўляецца самай шматлікай з беларускіх ліній.

Хаця па рознай ускоснай інфармацыі існуе такая верагоднасьць, што калыскай, прынамсі, беларускіх Ханецкіх есьць мясцовасьць Павусьсе пад Койданавым, бо там, у свой час, была найбольшая канцэнтрацыя Ханецкіх ужо ў XVII ст. Тым ня меньш існуе з вялікай доляй і верагоднасьць існаваньня абсалютна розных па паходжанню родаў, як назіраецца гэта ў іншых прозьвішчах.
І хаця прозьвішча Ханецкіх даволі рэдкае і не распаўсюджанае, але тым ня меньш...

Як раз такі ў тым жа XVII ст. маецца і найбольш правалаў у генеалягічнай інфармацыі па майму роду... Дадзеныя вельмі адрывачныя.

Напрыклад, мае прамыя продкі з Лукашоўскай лініі  ў тым жа XVII ст. згадваюца ў Наваградзкім Ваяводзтве дзе мелі маёнтак Валожыцы (у 8 км. на ўсход ад Нясьвіжа) і жылі там даволі доўга . У вывадовых дакументах згадваецца пра тое што мой продак Тамаш са сваім старэйшым братам Аляксандрам (заснавальнік лініі на Ляхаўцы) трапілі падчас Пауночнай вайны напачатку XVIII ст. ў палон да швэдаў, а калі вызваліліся знайшлі маёнтак разрабаваным і занятым іншымі людзьмі, т.як дакументы ўсе пагарэлі вярнуць уласнасць ня здолелі, і паехалі шукаць лепшай долі. Аляксандар асеў на Ляхаўцы ў Менску, а Тамаш у Лукашах пад Ракавым.

І сапраўды першыя згадкі пра Тамаша ў Лукашоўскіх ваколіцах я знайшоў прыкладна каля 1730-40гг.

Магчыма яны пераехалі бліжэй да сваякоў, але можа перабраліся і на новае месца... Але пакуль гэта толькі меркаваньне, а не факт.
Dic, duc, fac, fer!

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2051
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #6 : 20 Ноября 2011, 19:35:39 »
11. Лубак-Ханецкі.
Жылі ў Гомелі і каля Гомеля (Рэчыцкі пав. Менскага ваяв.) ў 1710-1760-ыя, набылі купляй ад розных уладальнікаў землі ў фальв. Новікі.  Былі ў сваяцтве з Праздома-Келчэўскімі, Вяроўкінымі-Шэлютамі, Чэмесамі-Куроўскімі, Чарняўскімі (верагодна, Цутровічы-Чарняўскія).

Відаць, гэта самыя замажнейшыя з Ханецкіх. Што сталася з гэтымі Ханецкімі невядома, напэўна — згасьлі.
« Последнее редактирование: 20 Ноября 2011, 19:45:38 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Вiтальд, прывiтанне,

Вось та справа: КМФ5-1-1723- Iнвентар Койданава 1721-22 г. Там i згадваецца Томаш Ханецкi з сяла Антонава.
In hoc signo vinces

Елена Говор

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 67
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #8 : 21 Августа 2012, 15:37:37 »
В деле 333-9-75 (дворянские РС по Игуменскому повету 1816 г.) встретилась семья Ханецких. Могу прислать сведения.   

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #9 : 21 Августа 2012, 22:38:18 »
В деле 333-9-75 (дворянские РС по Игуменскому повету 1816 г.) встретилась семья Ханецких. Могу прислать сведения.

Хутчэй за ўсё я выпісваў некалі гэтыя спісы, але ня ўпэўнены, даўно было... Буду вельмі ўдзячны калі дашлеце! Дзякуй!
Dic, duc, fac, fer!

Елена Говор

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 67
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #10 : 22 Августа 2012, 00:56:02 »
Это Петр Фелицианов сын Ханецкий, 67 л. в 1816 г.
Его сын Варфоломей 40 л.
Варфоломея сын Иозефат, 9 л.
Живут в застенке Крупе.
Там еще кое-какая информация и почерк - жуть, я пересняла, но на форум не могу загрузить картинки.

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #11 : 22 Августа 2012, 21:37:58 »
Кідайце на e-mail ... Пагляджу...
Dic, duc, fac, fer!

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #12 : 29 Августа 2012, 16:58:07 »
Прывiтанне, Вiтальд,

вось звесткi з РДГА:

мк станькаускай ц.:

1756 Мацей Ханецкi х Теадора Пекарэвiчауна (Пекарэвiчы-мяшчане станькаускiя з 16 ст., у 19 ст. шукалi вольнасць), засценак Каменка

1785 Аляксандр Ханецкi х Мар'яна Батура (Батуры таксама станькаускiя мяшчане з 16 ст., пазней-зямяне, у 19 ст. шукалi вольнасць), сьведка- Мiхал Ханецкi, Каменка.

1787 Андрэй Ханецкi х Разалiя Каткоуская, Каменка


In hoc signo vinces

Вадим Vadim

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #13 : 20 Марта 2014, 16:56:51 »
Ханецкий Антон Филиппович

Родился в 1891 г., д. Лукаши Дзержинского р-на Минской обл.; поляк; образование н/начальное; сторож, к-з "Авангард". Проживал: Минская обл., Дзержинский р-н, х. Котлово.

Дочери:
Ханецкая Виктория Антоновна (Минск)
Ханецкая Мария Антоновна      (Минск)
Ханецкая Алла Антоновна         (Минск)
Ханецкая Леонида Антоновна  (д. Лукаши (Минский район, Минская область))
Сыновья :
Ханецкий Станислав Антонович
(остальное постараюсь позднее)

Алена Паўлава

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 185
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #14 : 22 Марта 2014, 21:17:50 »
МК Березинского костела.
л.4   4 марта   1800   Тросцянка   Бенедиктум   кр. Никифор и Марцеля з дому  kahutkowna Ханецких
   Восприемники Супрон (?) Петруков, Зофия Петруковна