У РС шляхты Мінскага павета 1816 г.:
У засценку Машчонае Койданаўскага графства Ян сын Фёдара Ханецкі, прадстаўляў сказку 1795 г., выдадзеную Мінскім ДДС.
Ханецкія з Павусся шукалі вольнасць у 1830-я гады. НГАБ 694-4-12 частка 6, Арк. 602-608, частка 5- арк.572-572 адв. Называліся "шляхтай і баярамі даўнімі", у якасці продка паказвалі Яна (Ян жа і пратапласта ў вывадзе Мінскага ДДС, дзе называўся падчашым Наваградзкім), паказвалі, што "быў шляхетным, асеў на зямянскіх грунтах у добрах Радзівілаўскіх".
Ян Ханецкі, у розных інвентарах паказаны і як Ханец, Ханькоўскі, Ханька і Хацька, паходзіў з Путчына, як пазначана, пераведзены эканомамі койданаўскімі з чынша на зямянскую службу "у дапамогу да паспалітага рушэння" каля 1665 г., трымаў землі ў розных засценках, у т.л. у Цяўлава, праз шлюб з Марынай Цяўлоўскай, таксама і Коне Белякоўскім. У Коне Белякоўскім Старым у Антонаве ў 1727 г. паказаныя і Томаш з вываду, таксама Зьміцер Ханецкі. Галіна працягвала жыць і ў Цяўлаве на зямянскай службе, у 1738 г. Ханецкія трымалі на коннай службе Зямлю Шаршнёўшчыну ў Цяўлава.