Ламінскія - герб пакуль невядомы.
Уладальнікі буйнога маёнтка Славені (Słowieni) (Талачынская парафія, Магілёўскі павет), а таксама трохі меньшых Панькевічы (Pańkiewicze), Эльжбетава (Elżbetowo), Станіславава (Stanisławów) і Заціша (Zacisze) (усе Талачынскай парафіі).
Ламінскія былі ў блізкім сваяцтве з заможнымі родамі Корсакаў і Шэметаў, праз гэтыя роды, я мяркую, і атрымалі ў гэтых мясьцінах большасьць маёнткаў.
Па дакументах у гэтым рэгіёне фігуруюць сяр.XVIII па канец XIXст.
Шукаю дадатковай інфармацыі і нашчадкаў.