Акрамя магнацкага роду, атрымаўшага графскі, а потым княскі тытул, Сапегаў існаваў, можа і зараз існуе, дробнашляхецкі род Сапегаў, іхнае паходжаньне невядома. Нейкі дробны шляхціч Сапега ажаніўся з дробнай шляхцянкай Валадковіч — няма нічога звышардзінарнага.
1. У к. 18 ст. жылі каля Капыля, былі каталікамі. Потым іх сталі пісаць "Сапешка".
2. У 19 ст. шляхта Сапегі жылі ў Слуцкім і Ігуменскім пав., праваслаўныя (м. б. у пач. 19 ст. былі грэка-каталікамі).
3. Дзьве сям’і Сапегаў запісаны ў менскія мяшчане. Можа быць, яны ці іхныя сваякі жылі ў Халяўскім і Заслаўскім каталіцкіх прыходах.
====
Дробнашляхецкі род Сапегаў вельмі малы. Падаўляючая большасьць людзей з прозьвішчам Сапега — сяляне.