Высьвятляў трохі справу з паказальнікам Спрогіса. Выглядае на тое, што было выданьне 1929 года. Верагодна, што гэта тое-самае, што лічыцца выдадзеным у 1913. У кніжцы, якую я бачыў, адсутнічаў тытульны аркуш з назваю і выходнымі зьвесткамі.
З бібліяграфіі вядома вось што:
Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A-K (Abakanowicze—Kujany). Wilno, 1929. 390 s. (Wydawnictwa Archiwów Państwowych. Tom 7).
Дзьве часткі, літары "К—П", і "П—Я", засталіся ў машынапісным выглядзе.
Усе тры часткі рэпрадукаваны ў 1978 на мікрафішах фірмаю Inter Documentation Company AG (Zug, Switzerland).
У інтэрнэце ў электронным выглядзе гэтых выданьняў няма.
Усе тры тамы, першы ў арыгінале, другі і трэці ў ратапрынтнай савецкіх часоў копіі з машынапісу, ёсьць у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.