ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Лазарэвіч, Лазаровіч / Lazarevič, Lazarovič / Łazarewicz, Łazarowicz / Лазаревич, Лазарович  (Прочитано 8380 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Дзяніс

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
Шукаю звесткі пра сваіх продкаў.
Мой прапрадзед Міхаіл Іванавіч Лазарэвіч жыў у вёсцы Новы Гуткоў цяперашняга Слуцкага раёна.
Нарадзіўся каля 1873 - 1877 гг (дакладнай даты не ведаю). Веравызнанне - праваслаў'е. Быў жанаты на Ганне Васілеўне (у дзявоцтве Рэўтовіч).
У шлюбе меў пяць дачок, сыноў не было. У яго быў таксама родны брат Віктар Іванавіч Лазарэвіч.

Ведаю, што прапрадзед лічыўся шляхцічам
(увогуле вёска Новы Гуткоў лічылася шляхецкаю, у той час як многія навакольныя вёскі былі "мужыцкімі". Пры гэтым бабуля адзначала, што жылі "шляхцічы" так як і "мужыкі", але ж неафіцыйны падзел захоўваўся і пры савецкай уладзе).

Можа хтосьці мае якія-небудзь звесткі пра паходжанне майго прапрадзеда?
« Последнее редактирование: 24 Июня 2012, 19:28:25 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Дзяніс

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
Зямля ў Новым Гуткове дасталася Міхаілу і Віктару Лазарэвічам у спадчыну ад іхняга бацькі Івана.
Падкажыце, калі ласка, дзе можна было б знайсці штось пра іх бацьку і іхняе паходжанне?