Шукаю звесткі пра сваіх продкаў.
Мая прапрабабуля Ганна Васілеўна Рэўтовіч (у замужніцтве Лазарэвіч) нарадзілася каля 1887 года (дакладна не ведаю).
Некаторы час да шлюбу жыла ў вёсцы Дражна (мабыць, гэта ў Старадарожскім раёне), а раней у месце Койданаве (цяпер г. Дзяржынск). Веравызнанне - праваслаў'е. Выйшла замуж за Міхаіла Іванавіча Лазарэвіча, у шлюбе мела пяць дачок.
Пра прапрабабулю вядома, што яеныя бацькі купілі зямлю ў в. Дражна. Самі яны, Рэўтовічы, з Койданава (цяпер г. Дзяржынск).
Хутчэй за ўсё, Ганна Васільеўна нарадзілася ў Койданаве, бо, са слоў маёй бабулі, Г.В. памятала само Койданава.
Ганна Васілеўна лічылася шляхецкага стану.
Магчыма, хто-небудзь ведае штосьці пра паходжанне маёй прапрабабулі?