Колькі родаў Лычкоўскіх я ня ведаю, іх можа быць і некалькі.
У Менскім ДДС у 1802 (жылі ў Ігуменскім пав.) і 1818 (жылі ў Слуцкім пав.) былі вывады Лычкоўскіх. Яны іх рабілі асобна, значыць альбо ня ведалі сваяцтва, альбо былі розныя роды. 1818 - быў зацьверджаны. Потым яшчэ адзін род меў вывад на Валыні, былі зацьверджаныя па Валынскай губ. (жылі ў Слуцкім пав.). І нейкія Лычкоўскія атрымалі расейскае шляхецтва за цывільную службу, таксама ўнесеныя ў РК Менскай губерні. Тыя, што мелі вывад у 1818 і "валынскія" спасылаліся на тое, што мелі вывад у Менскім ДДС у 1800, але ў кніге вывадаў за 1800 яго няма. Але з гэтых зьвестак можам памеркаваць, што гэта могуць быць лініі аднаго роду.
Лычкоўскія па Віцебскай губерні назвалі сваім гэрбам "Сьлепаўрон". Яны зацьверджаныя. Тамака быў толькі адзін род.
Лычкоўскіх па Магілёўшчыне ў мяне зафіксавана 3 рода.
1. Жылі ў Сененскім павеце. Мелі вывад у Беларускім ДДСе, даты няма. Відаць гэта віцебскія, гэрбу "Сьлепаўрон" (іх вывад у 1799). Вывад у Магілёве ў 1835.
2. Мелі вывад у Аршанскім правінцыйным зем. судзе ў 1773. Потым у Рагачоўскім у 1775 (іншая лінія гэтага роду), потым у 1777 у Магілёўскім Галоўным судзе. Гэрбу "Суліма". Відаць гэта яны жылі ў 1864 у аколіцы Енцы/Янцы ў Рагачоўскім пав.
3. Былі яшчэ ў Чавускім павеце, у іх вывад у 1803.
Нейкі адзін род па Магілёўскаму ДДС зацьверджаны.
Адказ на P.S. Што датычна пашырэньня сьпіса паводле Попіса 1765 — дык гэта будзе. Можа і ў бліжэйшы час нешта дадам.