Шаноўны спадар Уладзіслаў! Ужо шмат часу цікаўлюся сваім паходжаннем. Людзі, якія маюць, ці мелі дачыненне да нейкай архіўнай працы па сваіх пытаннях, падказалі мне, што ўскосна сустракалі мае прозвішча сярод беларускай (ці польскай) шляхты мінулых стагоддзяў. Я разумею, што маю не такое ўжо распаўсюджаннае прозвішча, але і няма ніякай упэўненасці, што з'яўляюсь шляхецкім нашчадкам. Разумею, што гэта вельмі складаная праца - выявіць дакладна свае паходжанне, таму звяртаюся да Вас з просьбай падказаць, як гэта трэба пачынаць рабіць. Шчыра дзякую.
З павагай, Уладзімір Лябецкі (Lebiecki)