Маю звесткі па Якубоўскім з-пад Станькава (ёсць сярод маіх продкаў). Таксама часам называліся Якубовічамі. Прыхаджане станькаўскай вунияцкай царквы и койданаускага касцела. У 1815 г. атрымалі пасведчанне ад Якубоўскіх, якія рабілі вывад 23.07.1804 г. (называлі герб "Тапор"), шукалі вольнасць ад Чапскіх, у 1830 г. прызнаны вольнымі людзьмі, пазней- мінскія мяшчане. Згодна з радаводам, продак атрымаў ад Крыштафа Кішкі ў 1632 г. 6 валок ад маётнасці Хоўхлава. Па маім меркаванням, паходзяць і ў сапраўднасці ад Якубовічаў, якія згадваюцца як зямяне Іслачы ў інвентары Койданаўскага графства ў 1588-89 гг.
Зацьверджаны ўсё ж-такі ў дваранстве 31.12.1852 г. №155. У справе шмат фальсіфікату. Пратапласта Аляксандр Якубоўскі паказаны чашнікам мсціслаўскім (Ашмянскі Гр. Суд 1621 год)-павятовых чашнікаў тады не існавала. Сын Ян, унукі Адам, каралеўскі дваранін з 1662 г. і Андрэй, паручнік гусарскай харугві. Ад Даніэля Адамавіча ідзе "койданаўская" галіна, яны і рабілі першапачатковы вывад 1804 г., ад Баніфацыя Андрэевіча, харунжага- "вілейска-івянецкая" галіна. Апошнія ў 1816 жылі на закладной зямлі фальварка Люцын памешчыка Шкленіка. Шмат сваякоў далучаліся паступова. Радавод "койданаўскіх" верны паводле метрык, але ж ёсць зфальсіфікаваныя дакументы: тэстамент Даніэля, быццам бы чашніка мсціслаўскага 1762 г. На самой справе ў Даніэля нарадзіўся сын Тэадор яшчэ ў 1707 г., з метрык станькаўскай царквы. У генеялогіі калена з Тодарам прапушчана, адразу ад Даніэля ідзе ўнук Юры з брацямі. Акрамя таго, сведка тэстаменту Даніэля- Міхал Вайніловіч, абозны менскі. Такога абознага менскага не існавала. У радаводнай справе наогул адсутнічаюць звесткі з дэкрэту 1804 г. з Мінскага земскага суда, дзе паказваеца, што продак Ян атрымаў ад Крыштафа Кішкі ў 1632 г. 6 валок ад маётнасці Хоўхлава, затое прысутнічае шмат дакументаў наконт розных маёнткаў: Кукелеўшчына ў Менскім ваяводстве (ці не тая, што і ў Луцэвічаў?), якой валодаў Ян, пераўступіў сыну Адаму ў 1658 , а ў 1701 Андрэю Адамавічу, прадана 21.11.1782 Пятром Якубоўскім Яну Сікорскаму (можа і праўда?); Дзвінева ці Серочыцы ў Наваградзкім павеце-па тэстаменту Яна 1661-быццам бы пераўступлена Андрэю, а потым згадваецца ў тэстаменце Даніэля сваім сынам і яшчэ нейкі застаўны фальварк Гаўжышкі ў Ашмянскім павеце.
Койданаўскія жылі з пачатку 18 ст. пераважна ў засц. Боркі. У 1804 г. адна галіна склала вывад (са звесткамі пра Хоўхлава), у 1815 г. другія атрымалі ад іх пасведчанне аб адзінасці фаміліі ў мінскім земскім павятовым судзе, якое было сумленным, падцвярджалась метрыкамі койданаўскага касцёлу і станькаўскай царквы, якія прызнаны сапраўднымі. У радаводнай справе пазней з'явіліся іншыя дакументы, у тым ліку і пасьведчанні аб знішчэнні судовых кніг пажарам. Верагодна, інфармацыя пра валоданне продкам 6 валок у Хоўхлах была ці не адзінай сапраўднай.