Продак Паўлоўскіх з Усы, Ежы (Георгій) Паўлоўскі, сын Лукаша і Ганны з Калечыцаў, дваюраднай сястры майго продка, быў жанаты на Барбары з Таргоняў-Жыдовічаў. З гэтага ж роду Жыдовічаў паходзілі Ян, Возны менскі і войт менскі ў сярэдзіне XVII ст., Браніслаў, крайчы менскі ў 1703-1709 гг., Францыск Уладзіслаў, мастаўнічы менскі ў 1704-1736, Андрэй-Людвік, харунжы кавалерыйскага рэгімента каралеўскай гвардыі ў 1777 г. У розныя часы прадстаўнікам роду Жыдовічаў належалі грунты ў маёнтку Навасёлкі: Востраў, маёнткі Сіцкаўскі, Акалоўскі, Гаруцішкі; таксама Алексееўшчына, Старынкі, Барздынь, Капцёўшчына, Пціч, частка Тарасава. Парадніліся з Шаблавінскімі, Аўсядоўскімі, Паморскімі.
У метрыках Койданаўскага касцёла, якія тычацца Паўлоўскага і Жыдовічаўны, прысутнічаюць Фабіян і Антоні Жыдовічы (1768,1778).