Продак роду, Павел Плявака, узгаданы ў рэестры падымнага 1667 г., плаціў падымнае з вячыстага маёнтку Асавец і з застаўнага маёнтку Гранічы. У вывадавай справе ўзгаданы ў койданаўскім тракце, у іменні і двары Юркоўшчына (згадваецца ў мк касцёлу, відавочна, зямля, частка нейкага засценка. Яго кроўныя трымалі Асавец з 1653 г. Да 1648 г. і ў наступных інвентарах, 1668 і пазней, трымаў зямлю пад Ельняй над Усой на Карэмдзянцы, разам з Сухадольцам (Сухадольскім), Пуцятай, Калечыцкім (Калечыцам), Навіцкім, Паўловічам і Лабкоўскім. Койданаўская галіна роду жыла там яшчэ ў 1-й пал. 18 ст., зямля тады стала называцца Канавалавічы, таксама Плявакі.