Заўвага:
У выданні "Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku" відавочна, памылка:
пры апісанні маёнтка Ўса (Уша) Капцёўшчына каментарый, што зараз гэта Вялікая і Малая Ўса (Вуздзенскі раён). Але я глядзеў падкаморскі дэкрэт 1689 г. Клакоцкіх з Завіша і, дык там шмат звестак па "вуздзенскай" Усе і бачна, што гэта ніяк не Ўша Маствілаўская, потым Капцёўшчына. Акрамя таго, бачыў згадкі аб мяжы з панам Гарадзейскімі і Даноўскімі пры апісанні навасельскіх грантаў Гладкіх. Мяркую, што Ўша Капцёўшчына - тая ж вёска, што пазней "Уса-Навасады". Таксама дзесьці там жа, у ваколіцах Койданава, была яшчэ і Ўса Багуфалаўка. У рэестры спраў Ушы Капцёўшчыны прыгадваецца таксама ліст аблігацыйны 1674 г. ад Багуфала Багуфалу. Пасля маёнтак у Жыдовічаў, у рэестры паўсюль фігуруе разам з іншым маёнткам Жыдовічаў - Гаруцішкамі (частка Навасёлак, інтрамісія Мігдалам Жыдовічаў ад Аколавых 16.01.1615 г. у Менскім гродскім судзе).