У 1680-я гг. землі ў зямянскім коне Стахоўскім у Забярэжжа (маёнтак Койданаў Менскага пав.) трымаў Ян Кажухоўскі. Яго жонка Зофея Івіцкая з Дабрынёва, 1 v. Вяжэвічавая, 2 v. за маім продкам Габрыэлем Ждановічам з Навасёлак. Ян Кажухоўскі памёр паміж 1685 і 1695, у 1695 г. Зофея трымала землі ў Забярэжжа, выйшла 4 шлюбам за Станіслава Кршчановіча з Навасёлак, падстаросту койданаўскага, перажыла і яго, у 1706 г. прадала маёнтак Дабрынёва лоўчаму менскаму Станіславу Касцюшкевічу з Навасёлак (другую частку Дабрынёва, дарэчы, той трымаў ад Клакоцкіх яшчэ з 1680-х).
Ян Кажухоўскі, відаць, прыезджы.