Пытаньне, цi мог чалавек, у якога бацька ды мацi цалкам расейцы, раптам трымаць у "пятую графу" нацыянальнасьць - беларус, нават калi ён нарадзiўся ў Беларусi? Чалавек нарадзiўся ў 1963 годзе, таму пашпарт атрымоўваў пасьля 1974. Як я зразумела, дык была магчымасьць абiраць памiж нацыянальнасьцямi бацькоў, але наўпрост узяць любую, якая больш падабаецца - мне падаецца немагчыма. Цi я памыляюся?