Буквальна ўчора напісаў у тэме пра Крачкоўскіх сыгнатуру архіўнай справы аршанскіх вывадаў 1795, якую п. Яцкевіч схаваў і не згадаў у сваёй кнізе:
НГА Беларусі. Фонд 2117, вопіс 1, справа 20.
====
У фондзе Менскага ДДС (Ф. 319, воп. 2) ёсьць тры родавыя справы Дуброваў:
951. Вывады: 1795.07.25 Аршанскі з. с., 1826.05.08 Менскі ДДС. Зацьверджаны ў расейскім шляхецтве ўказам 1859.04.07 № 3579 у 1 ч. ДРК.
952. Вывад 1829.07.31, дадатковы 1834.12.20. Не зацьверджаны ў расейскім шляхецтве ўказам 1841.02.01 № 305.
Асобы з гэтага вывада далучалі сябе да вываду 1809.05.10. Зусім ня выключана, што іх, альбо частку зь іх, маглі зацьвердзіць указам 1852 году.
955. Вывад 1809.05.10. Зацьверджаны ў расейскім шляхецтве ўказам 1852.09.09 № 8231 у 6 ч. ДРК.
=====
Каб даведацца, маюць яны агульнага продка, альбо ён невядомы, альбо гэта абсалютна розныя роды (што на мой погляд малаверагодна) — трэба спачатку апрацаваць усе радаводныя справы.