Калі першасны вывад 1803.12.01, дык гэта справа з 2-га вопісу 319 фонду, у якой стары нумар 98 (новы нумар 1946). Частка асобаў з гэтага роду была зацьверджана ў расейскімм дваранстве.
Перабіраць усе справы вялікага сэнсу няма. Тамака, безумоўна, могуць быць няправільна падшытыя дакумэнты. А таксама, пры аналізу розных справаў, можна пабачыць сваяцтва ліній, якія рабілі асобныя вывады; таксама выкарыстаньне чужых дакумэнтаў іншых родаў з аналягічным прозьвішчам і т.п., але найперш трэба разабрацца з радаводам сваёй лініі.
Рабіце ўсё паступова. Уважліва вывучайце згаданую справу, рэвіскія казкі і сьпісы, якія, хутчэй за ўсё, ёсьць у справе; шляхецкія сьпісы Слуцкага павету. А потым можна брацца за ўсіх іншых Міхалоўскіх.
Дапаўненьне.
Былі яшчэ 2 вывады Міхалоўскіх 1803.01.03, ці не паблыталі нешта ў сьпісах? Бо і ў вопісу фонда для справы 1946 напісаны такі-ж вывад , а насамрэч вывад 1803.12.01.
Лініі, якія выводзіліся 1803.01.03: спр. 1942 (стары № 92) і спр. 1947 (стары 97).