ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ

Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Мяцельскі / Miacieĺski / Metelski, Mietelski / Метельский  (Прочитано 27232 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Una

  • Гость
Буду вельмi удзячна за якую-небудзь iнфармацыю наконт гэтага роду. Можа хто ведае, паважанае спадарства, дзе можна адшукаць звесткi?

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Мяцельскі / Miacieĺski / Metelski, Mietelski / Метельский
« Ответ #1 : 12 Февраля 2008, 16:17:44 »
Ці ёсьць у Вашэці якая-кольвек інфармацыя пра Мяцельскіх з Бабруйскага павету Менскае губэрні, калі яны, канечне-ж, былі шляхтай? Вядомыя мне прадстаўнікі гэтае сям'і - Адам, ягоны сын Сьцяпан (1879-к.1970) і ягоная дачка Ніна (1912-1998) жанатая з Паўлам Сідаровічам (1908-1941)
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Алена Паўлава

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 185
Re: Мяцельскі / Miacieĺski / Metelski, Mietelski / Метельский
« Ответ #2 : 12 Февраля 2008, 20:33:42 »
Максим! Мои предки перед революцией жили в Бобруйском повете, а вот раньше до 1860-х они жили в Слуцком повете. Искать, откуда они приехали, было очень непростым делом. Так вот, если Вы настроены серьезно, я Вам подсказку даю :) Фамилия Метельский встречается в Гресском приходе с 1799 года, в Забельском есть в 1824 и далее (Гресский и Забельский приходы Слуцкого повета). Выписок я не делала, просто пометила для себя фамилии, живущие по соседству с моими :)

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Дзякуй вялікі! А ці не маглі б Вы паведаміць, у якіх вёсках Бабруйскага павету жылі Вашыя продкі? Загадзя дзякуй!
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Алена Паўлава

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 185
Мае продкі з весак Міхайлоўшчына і Фартуны Бабруйскага павету. Вось яшчэ што падумалася: а Ваша прозвішча выпадкова не Гісак? :) або раней пісалася як Гісак, а зараз Гасак? У Міхайлошчыне жылі людзі з такім прозвішчам у 1916 годзе.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Наколькі я зразумеў, вёскі Міхайлоўшчына й Фартуна знаходзяцца сёньня ў Осаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну. Мае ж продкі жылі ў вёсках Каты (цяпер Сасновая) і Сычкава, што ў суседнім з Осаўскім сельсавеце- у Сычкаўскім. Быў бы вельмі Вам удзячны, калі б Вы здолелі надаць мне назапашаную Вамі інфармацыю пра Мяцельскіх.

Што тычыцца майго прозьвішча, дык яно Гацак. І хутчэй за ўсё да Гісакаў ня мае дачыненьня. Гацакі на той час жылі ў вёсцы Лейчыцы ў сёньняшнім Бортнікаўскім сельсавеце.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Vic

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 76
Re: Мяцельскі / Miacieĺski / Metelski, Mietelski / Метельский
« Ответ #6 : 27 Августа 2008, 23:58:53 »
Еще Метельские жили недалеко от Докшиц, в сторону Лепеля, в Березинской парафии.

В метрических книгах еще 1840-х писались как "Urodzony", позже как "граждане", потом "мещане". В ревизских сказках Борисовского уезда за 1816г. проходят как "шляхта".

В списках дворян Минской и Витебской губерний такой фамилии нет.

Если род был шляхетным до 1840-х, значит должны быть продтверждения в судах и т.д. Метельские должны был проходить несколько раз через правовые рогатки Российской бюрократии и "наследить" в документах? Как могло произойти, что в делах НИАБ 319 фонда и аналогичного по Витебской такой фамилии нет?

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2051
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Мяцельскі / Miacieĺski / Metelski, Mietelski / Метельский
« Ответ #7 : 28 Августа 2008, 02:01:32 »
В списках дворян Минской и Витебской губерний такой фамилии нет.

Мяцельскія, якія жылі ў Полацкім і Барысаўскім пав., выводзіліся па Віцебскай губ., у расейскім шляхецтве на зацьверджаны.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Vic

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 76
Re: Мяцельскі / Miacieĺski / Metelski, Mietelski / Метельский
« Ответ #8 : 23 Октября 2008, 08:45:38 »
Вчера ездил в архив на Кропоткина. Просмотрел еще раз опись по Витебской губ. Метельских, Мятельских нет.

Мяцельскія, якія жылі ў Полацкім і Барысаўскім пав., выводзіліся па Віцебскай губ., у расейскім шляхецтве на зацьверджаны.

Расскажете на чем основаны ваши суждения?

Vic

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 76
Re: Мяцельскі / Miacieĺski / Metelski, Mietelski / Метельский
« Ответ #9 : 16 Апреля 2009, 09:50:14 »
Немного отвлекусь от основной темы.

Казимир Рымут в своем историческо – этимологическом словаре поясняет, что фамилия произошла от восточнославянского "метель" либо от немецкого личного обращения "Metel".

От себя, в Литве, юго-западнее Каунаса есть озеро и одноименное местечко Metele (сейчас Meteliai), почему бы зачинателям фамилии не быть тем, кто переехал из окрестности Metele?

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Некаторыя зь вядомых мне родаў Мяцельскіх (гербаў Яліта й Астоя) паходзілі зь вёскі Металь (Mietel) у былым Сандамерскім ваяводзтве (цяпер, верагодна, Сьвентакшыскае ваяводзтва Польшчы). Ад гэтае вёскі й узялі, пэўна, прозьвішча.

Мо, хто ведае. Мой прапрапрапрадзед Іван Мяцельскі, былы жаўнер, памёр 25 сьнежня 1861 году ў вёсцы ціўнавічы Бабруйскага павету ад паралічу ў веку 90 гадоў, гэта значыць нарадзіўся ў 1770-х. імя па бацьку пакуль невядомае. Ці не сутыкаўся хто зь ім ці яго сваякамі?

Пісаў у адпаведныя разьдзелы, але чамусьці не магу знайсьці свае запісы. Леў Гунін, спасылаючыся на інвэнтар Бабруйску ад 1626, пералічвае ў сьпісе мясцовых заможных шляхцічаў Герасіма Сідаровіча й Івана Шырокага. Ці ведае хто, пра іх што?
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2051
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Калі ён быў шляхцічам, можа будзе ў вывадзе Віцебскага ДДС.

Мяцельскія гэрбу "Астоя". 1805.11.28.
Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі. Ф. 2512, воп. 1, спр. 53, арк. 164-165.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Дзякуй, будзем шукаць
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Мяцельскія гербу Астоя паводле Інтэрнэту (мо каму будзе цікава)

Шляхецкі род гербу Астоя. Паводле Каспра Нясецкага, род паходзіць з былога Сандамерскага ваяводзтва Польскага каралеўства. Прозьвішча, верагодна, утварылася ад вёскі Металь (цяпер Сьвентакшыскае ваяводзтва Польшчы). Першы вядомы прадстаўнік – Ян Скробат Мяцельскі, які ў 1499 набыў маёмасьць у Ганны, удавы Паўла з Пэнчлавіц. З Хамэнтоўскай меў сына Пятра, які вызначыўся ў вайне ў Інфлянтах. Пётар з Наґорскай меў двух сыноў – Марціна й Кшыштафа. Кшыштаф з Казяроўскай меў сына Бальцара, Марцін жа ў Прусіі набыў вёску Бранева. Кшыштаф зь Вітаслаўскай меў сына Гераніма, які быў жанаты з Задушкай. Магчыма, гэты Геранім пасьля быў пісарам гродзкім Сандамерскім у 1674, а Яцак зь Метла Мяцельскі – пісарам земскім падкаморым. Антоні ў 1730 быў жанаты з Чаркасаўнай зь якой меў нашчадкаў. Каспар служыў у законе езуітаў. N. Быў жанаты з Аляксандрай Далшкевічаўнай, дачкой Стафана Аляксандра Далжкевіча, войскага оўруцкага ў 1690. Жылі й на Пакуцьці (усход Івана-Франкоўскае вобласьці).

Мацьвей (Матэвуш) Янавіч Мяцельскі гербу Астоя ў 1816 унесены ў 1 частку РК Кіеўскае губэрні (жыў у Васількоўскім павеце). На Ўкраіне Мяцельскія гербу Астоя выводзіліся таксама ў 1804 зь Белае Царквы, у 1800 з Старое Буды (зацьверджаныя?), з Дубаўкі ў 1833.

Вядомая таксама наступная галіна Мяцельскіх гербу Астоя, якая ўзгадваецца на сайце “Нашчадкі Вялікага сойму”:

Антоні Мяцельскі гербу Астоя (каля 1680-?), ж. – Ганна Младаўская
* Марцін (каля 1710-?), харужы панцырны ў Хэлмне, ж. – Гелена з Касоціц Касэцкая, дачка Францішка з Касоціц Касэцкага гербу Равіч і Тэадоры Арамовіч гербу Адрованж
** Ружа, м. – Рафал з Гараднян Гарадынскі гербу Корчак, старота пасярбоўскі
** Анджэй (каля 1740-?)
** Францішка, м. – Фэрдынад Фабіян Сэбастыян з Касоціц Касэцкі гербу Равіч (1743-?), падкаморы каралеўскага двору.

Аднак Каспар Нясецкі піша, што яны  карысталіся гербам Яліта, жылі ў Вісьліцкім павеце Сандамерскага ваяводзтва й пісаліся зь Метла Мяцельскі. Ён узгадвае да таго бацьку Антонія – Гераніма зь Метла Мяцельскага, віцэ-старосту Сандамерскага, жанатага з Зоф’яй Ґлушынскай, але ня ўзгадвае сясьцёр Анджэя, дадаючы, што той служыў ротмістрам у 1 палку Рэчы Паспалітай. У той самы час ён піша, што гэтыя Мяцельскія ўзгадваюцца толькі ў Бараноўскага, які мог і памыляцца.

Можна меркаваць, храналёгія гэта дазваляе, што Геранім зь Метла Мяцельскі гэта той самы Геранім гербу Астоя, які ў 1674 быў пісарам гродзкім Сандамерскім. Вэрсія пра герб Яліта, на маю думку, магла зьявіцца праз памылковае прачытаньне зь Метла Мяцельскі як Яліта Мяцельскі. Ускосным доказам можа служыць таксама той факт, што Яцак гербу Астоя таксама пісаўся зь Метла Мяцельскі. У такім выпадку частка радаводу Мяцельскіх можа выглядаць наступным чынам:

Ян Скробат Мяцельскі, узгадваецца ў 1499, ж. – N. Хамэнтоўская
* Пётар, вызначыўся ў вайне ў Інфлянтах (1519-1521??), ж. - N. Наґорская
**  Марцін, набыў Бранева ў Прусіі
** Кшыштаф, ж. – N. Казяроўская
*** Бальцар

Кшыштаф (каля 1620-?), ж. – N. Вітаслаўская
* Геранім зь Метла Мяцельскі (каля 1650-?), пісар гродзкі Сандамерскі ў 1674, віцэ-староста Сандамерскі, ж. – Зоф’я Ґлушынская
** Антоні Мяцельскі гербу Астоя (каля 1680-?), ж. – Ганна Младаўская
*** Марцін (каля 1710-?), харужы панцырны ў Хэлмне, ж. – Гелена з Касоціц Касэцкая, дачка Францішка з Касоціц Касэцкага гербу Равіч і Тэадоры Арамовіч гербу Адрованж
**** Ружа, м. – Рафал з Гараднян Гарадынскі гербу Корчак, старота пасярбоўскі
**** Анджэй (каля 1740-?), ротмістар у 1 палку Рэчы Паспалітай
**** Францішка, м. – Фэрдынад Фабіян Сэбастыян з Касоціц Касэцкі гербу Равіч (1743-?), падкаморы каралеўскага двору.

Маецца спакуса назваць Кшыштафа жанатага зь Вітаслаўскай сынам Бальцара, названым у гонар дзеда.

Крыніцы:
http://www.sejm-wielki.pl:2318/sejmwielki?m=N;v=mietelski+h.+ostoja
http://forum.vgd.ru/21/3377/80.htm?a=stdforum_view&o=
http://ntr.com.ua/modules.php?name=Pages&go=showcat&cid=137
« Последнее редактирование: 29 Мая 2009, 18:56:13 от hacak maksim »
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Увогуле, мяркуючы па прозьвішчы першага Мяцельскага гербу Астоя - Ян Скробат-Мяцельскі, род быў адгалінаваньнем роду Скробатаў гербу Астоя. Дарэчы, за 4 км ад вёскі Mietel у той самай гміне Стапніца Бускага павету Сьвентакшыскага павету знаходзіцца вёска Skrobaczów. Першыя ж носьбіты гербу Астоя ў сёньняшнім Сьвентакшыскім ваяводзтве фіксуюцца ў 1259. Гэта былі браты Пётар, староста сандамерскі, і Зьбігнеў. Жылі яны ў вёсцы Krępa Апатаўскага павету за 45 км ад узгаданых Металя й Скрабачува.

Што тычыцца носьбітаў гербу Астоя, дык яны паходзілі, як лічыцца з роду Сьцібараў (Scibor). Я знайшоў 2 вэрсіі іх паходжаньня: 1) адгалінаваньне роду Чэваеў, якія ў сваю чаргу паходзілі ад Чэвая (Czewoj) - унука Попела І (паводле Францішка Пекасінскага); 2) род паходзіў ад Чцібара (Сьцібара; Czcibor), малодшага брата Мешка І.

 http://www.urbasie.org/index.php?option=com_content&task=view&id=5&Itemid=19
http://www.boguslawscy.pl/pl/?site=10
google.maps
pl.wikipedia.org