Дзякуй вялікі! У мяне складваецца прыкладна такая біяграфія майго продка: нарадзіўся каля 1770/1775 года. Каля 1795/1800 забраны ў рэкруты. Каля 1820/1825 ужо пад Бабруйскам нарадзіўся яго сын Савасцян. Памёр у 1861.
Магчыма, штосьці высветліцца, калі атрымаецца даведацца, хаця б яго імя па бацьку. Проста Іван, вядома, недастаткова.
Яшчэ, канечне, не канца пацверджана генетычные сваяцтва. Вядома толькі, што яно не па з боку дзядулі па бацьку і не з боку адной з прапрабабуль па маці, якая была роднай сястрой бабулі таго самага майго дзеда. Таксама, верагодна, адпадаюць продкі па іншых лініях з суседніх вёсак, бо там усе ўсім кум, сват і брат. Застаюцца толькі лініі па прабабулі з боку бацьку і па дзеду з боку маці, па апошняй якраз і былі Мяцельскія. Але тут трэба зрабіць аналіз ДНК прынамсі маёй маці.