Здравствуйте,
У меня прямые предки с фамилией Липень. Может, вы знаете: это одна и та же фамилия с Липинский и Липницкий или разные?
Гэта ўсё розныя прозвішчы і, адпаведна, роды. Трэба заводзіць асобную тэму. Ліпені пад Койданава ў Мінскім павеце- дробная шляхта. Напрыканцы 18 ст. на баярскай службе ў Станькаўскім засценку Багрыцоўшчына. Таксама, здаецца, зямяне ў Шчадрова. Шукалі вольнасць ад падданства ў першай палове 19 ст. Вывад рабілі да 16 ст. з Ашмянскага павета. Наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці, невядома, трэба разбірацца. Але магчыма, таму што пад Койданава, відаць, прыезджыя не раней за канец 17 ст. Больш канкрэтных звестак няма, трэба даследваць радавод у НГАБ.