Чашы (прыдомак — Юрэвіч) шляхецкі род гербу "Рагаля".Чынілі Вывад у Беларуска-Магілёўскім ДДС 1803.06.11.
Сваё паходжаньне выводзілі са
Смаленскага ваяводства дзе валодалі маёнткамі
Будакі і Матавілава, нададзеных праз Караля Жігімонта ІІІ Вазу.
Пасьля захопу ў XVII ст. Смаленскага ваяводства маскавітамі Чашыя (частка іх!) пераехалі ў Рэчыцкі павет, дзе трымали зямлю на арэндных кантрактах.
Прыкладна ў сярэдзіне XVIII ст. апынуліся і аселі ў ваколіцы
Цярцеж (у Расейскай Імпэрыі — Рагачоўскі павет).
Чашыя былі прыхаджанамі Карпілаўскага, а пазьней Антушаўскага касьцёлаў.
У дваранстве Расейскай Імпэрыі зацьверджаны не былі. Былі далучаны ў стан аднадворцаў.
Прадстаўнікі гэтага роду дагэтуль жывуць ў тым рэгіёне (Жлобінскі раён, Гомельскай вобласьці).
Нашчадкаў роду запрашаю да кантакту.