Прэдыкат "фон" азначае "з", і сустракаецца ў гэрманамоўных землях таксама і ў сялянаў. У большасьці, канечне, гэта гаворыць пра шляхецкі статус, прынамсі, пра прэтэнзыі на такі. Даволі шмат нямецкага народу ў Расейскай Імпэрыі такі сабе прыдзелывала
Што тычыцца канрэтна гэтага роду, іхны статус па-за Рэччу Паспалітай мне невядомы, трэба высьвятляць, адкуль яны да нас прыехалі.
Ян-Фрыдрык / Іван Хрысьціянавіч
* 1755 (?)
Паручык (1767.06.30), надворны радца Караля і Вял. Князя Станіслава-Аўґуста (1776.02.06).
Дрызенскі павятовы лекар (1789).
Набыў 1782.12.09 ад п. Ганны Шышкі, старасьцінай Лавецкай, маёнт. Лашкава (Невельскі пав.) з 8 вёскамі (116 муж., 135 жан. сялян).
х Катарына Восіпаўна Магачэк
|
Міхал
* 1778 (?)
Фучар Лейб-Гв. Прэабражэнскага палка (1789).
Дзеці:
Ўладзімер
* 1814
Ота
* 1815.07.09, † 1872.08.07
Нашчадкі ў Віцебскай і Менскай губ.
Н. (нейкія яшчэ дзеці)
Трэба разумець, што надворны радца ў Станіслава-Аўґуста — гэта фікцыя, званьне для атрыманьня грошай за паперку. Верагодна, што і патэнт на ранг паручыка быў куплены недзе ў смутных месцах
. Гэты Ян-Фрыдрык можа паходзіць з аднайменнага роду, які жыў у Інфлянтах.
Можа быць, ён яшчэ меў сына Ота-Эбэргарда (* 1781), чые нашчадкі зацьвярджаліся ў расейскім шляхецтве па Цьвярской губ.
Зацьвярджэньне ў 2-ю частку ДРК па Віцебскай губ. адбылося па простай прычыне — для гэтага трэба было прадставіць паслужны сьпіс палкоўніка, ранг даваў шляхецтва, і мэтрыкі дзяцей. Гэта значна прасьцей, чым шукаць дакумэнты невядома дзе.
====
Яшчэ адна справа вам:
325-1-1201 — Дело страхового агента Любешевского агентства Пинского у. Гильденбранта Михаила Оттоновича. 1913—1918. 44 листа.