Добры дзень!
Мне ўдалося знайсці новую інфармацыю. Прапрадзед нарадзіўся ў 1873 годзе 4 сакавіка ў В.Крывічы. Ажаніўся ў раёне 1900 года на жанчыне па імі Крысціна. Яе прозвішча або імя па бацьку (я схіляюся да таго, што гэта імя па бацьку) Лаўрэнцьева. Я спрабую знайсці, дзе можна паглядзець метрычныя або касцёльныя або царкоўныя кнігі, каб паглядзець даты нараджэння, а таксама дзявочае прозвішча прапрабабки і бацькоў прапрадзеда і прапрабабки. Пакуль да каго б не звярнулася ніхто знайсці не можа. У праваслаўных кнігах майго раёна не знайшлі. У іх было шасцёра дзяцей: Вікторыя, Іван, Яфім, Аляксандр, Вольга, Паліна. Мая прабабуля Вікторыя нарадзілася ў 1902 годзе. Я таксама не магу знайсці яе ў царкоўных кнігах. Па ўспамінах яны былі каталікамі, але Вікторыя вянчалася ўжо ў праваслаўнай царкве.
Буду ўдзячная любой дапамогі