Найперш, калі вы цікавіцеся сваёй лініяй роду Некрашаў, Вам трэба апрацаваць у першую чаргу метрычныя кнігі Мікалаеўскага і Свержаньскага касьцёлаў, яны няблага захаваліся і там будзе для Вас шмат працы, Некрашаў там неверагодная колькасьць. Калі будзе цікавасьць апрацаваць бакавыя галіны Некрашаў трэба апрацаваць метрыкі Стаўпцоўскага, Койданаўскага, Нясьвіжскага, Вузьдзенскага, Юрэвіцкага і Бабаўнянскага касьцёлаў.
Потым трэба шукаць пасямейныя шляхецкія сьпісы, пры гэтым варта ведаць, што ня ўсе Некрашы былі зацьверджаны ў дваранстве Расейскай Імперыі і даволі вялікая іх частка трапіла ў мяшчанскі і сялянскі стан.
Пасьля ўсяго трэба глядзець Справу аб дваранстве роду Некрашаў. Тую, што ляжыць у Нацыянальным Гістарычным архіве пад сыгнатурай 319-2-2215(у 2-х тамах) вам не дадуць і калі дадуць, невядома, бо фонд ужо 8 год зачынены, якабы на ацыфроўку... Але выхад ёсьць, т.я. выш продак быў зацьверджаны, то дублікаты дакументаў Менскага ДДС захоўваюцца ў Расейскім гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбурзе.
Да ўсяго маецца маса іншых пабочных дакументаў дзе ёсьць дастаткова інфармацыі пра Некрашаў...
Вам толькі каб апрацаваць усе метрычныя кнігі спатрэбіцца некалькі гадоў, улічваючы лімітаваную выдачу архіўных справаў і чаргу на працу ў чытальнай залі архіву. Можна, таксама, зьвярнуцца да прафесіяналаў-генеалогаў якія зробяць ўсё гэта за вас за год-палтара шчыльных дасьледаваньняў...
Посьпехаў вам у паважнай працы!