Шукаю звесткі пра магілёўскую галіну Беганскіх.
Ланцужок сёння маю такі:
Барбара Беганская (4.12.1849, маёнтак Лецягі Чавусаўскага павета) + Стэфан сын Гаспра Гурскі –>
Юзаф Беганскі (каля 1820 Цімохаўка Чавусаўскага павета - 25.02.1899 Кузьмінічы Чавусаўскай каталіцкай парафіі) + Францішка Свідэрская (н. каля 1828, шлюб 13.02.1849) –>
GD Дамінік Беганскі (каля 1783 - 7.05.1850, Цімохаўка Чавусаўскай каталіцкай парафіі) + Агата Пуцята (н. каля 1793) –>
GD Ян Беганскі (1758 - 20.02.1798, Hrabowo Чавусаўскай каталіцкай парафіі + Францішка Піотух (шлюб 14.05.1778) ––––>
Панад 1765 годам нейкі Юзаф Беганскі там жа запісаны кумам (магчыма, бацька Яна?).
Навідавоку што сям’я Беганскіх адзіная у гэтай парафіі, і невядома, калі і адкуль там з'явіліся.