Гоздзельскія(і іншыя варыянты прозвішча:Гуздзельскі,Газдзельскі і г.д) - шляхецкі род гэрбу "Венява",які паходзіць з мястэчка Гоздзелін(Goździelin) што тэраз знаходзіцца у Свентакшыскім ваяводзтве(Астравецкі павет),Польшча.Першыя звесткі пра Го\а\у\здзельскіх у ВКЛ тычацца 1565 року,калі "земянін гаспадарскі Ваўкавыскага і Гарадзенскага паветаў" Ежы(Юры)Го\а\у\здзельскі даваў пад ваўкавыскую павятовую харугву двух вершнікаў(Herold Litherland nr 19).Далейшыя звесткі пра яго ці ягоную сям'ю знікаюць,але у 1671 року невядомы N Го\а\здзельскі,разам з панам Шчыгельскім і Крываносам,ставілі пад ваўкавыскую павятовую харугву два вершнікі па-казацку,а у 1760 року невядомы Марцін з Гоздава Го\а\у\дзельскі пісаў тэстамэнт непісьменнаму Марціну Сапоцьку,што можа сведчыць пра генеалагічны працяг роду.Далей,усе Го\а\у\здзельскія,якіх я сустракаў,жылі каля Мінску(у Мінскім павеце),а сярод шляхты Мінскага павета на розных сейміках сустракаюцца імёны Юрыя,Адама Го\а\у\здзельскіх.Ёсць Го\а\у\здзельскія і у попісе шляхецкіх родаў Мінскай губерніі за 1903 рок.Вядомыя мне Го\а\у\здзельскія жылі на тэрэнах каля мястэчка Зембін,валодалі там уласнай зямлёй.З НГАБ вядомы Станіслаў Гоздзельскі,запісаны як "однодворец"(жонка Гелена Ясінская) у 1858 браў хрост для дачкі у Зембінскім Касцёле.У сувязі з разборамі шляхты і тым,што у 1866 року гэтае саслоў'е было адменена - далейшыя Гоздзельскія запісаныя як сяляне.Станіслаў Гоздзельскі(жонка Марыя Фалькоўская(гэрб “Даліва”?)меў васьмёра дзяцей – Зосю,Юзэфу,Станіславу,Марыю,Ганну,Леаніду,Міхала і Антонія.Зося зышлася шлюбам з (?) Лукашэвічам,Юзефа – з Юзэфам Скуратовічам,Станіслава – з Стэфанам Скуратовічам,Марыя – (?)Йотка,Ганна - з Антоніям Скуратовічам,Леаніда – (?) Марачынскі,Міхал – з Анэляй Скуратовіч,Антоні – з Марыяй Спірыдонавай,праваслаўнае веры.
Такім чынам,адбыўся дынастычны шлюб паміж Гоздзельскімі і Скуратовічамі(гэрб “Задора”?паводле метрык - дзеючая шляхта).Антоні Гоздзельскі(чамусьці запісаны як Гуздзельскі,відавочна – з-за памылкі пісара)разам з сям’ёй і бацькамі(Станіславам Гоздзельскім і Марыяй Гоздзельскай(Фалькоўскай)) за Савецкім часам быў прызнаны кулаком,гаспадарка аддадзена у калгас “Новы шлях”,а самі яны у 1931 року былі высланыя за мяжы БССР(Пермскі край,Кызыл),(спраўка архіву МУС Г-519 ад 13.03.1995)Станіслаў Гоздзельскі і Марыя Гоздзельская(Фалькоўская) памёрлі на высылцы у 1933 року.Станіслаў Гуздзельскі і Марыя Спірыдонава вярнулісся у БССР(хутчэй за ўсё – уцяклі з высылкі,якім чынам – невядома) жылі спачатку на хутары,каля вёскі Зембін,далей – у самім Зембіне.
Анна Гоздзельская і Антоні Скуратовіч – з’ехалі у пачатку 40-ых рокаў у ЗША,дзе дагэтуль жывуць іх нашчадкі.Лёс Міхала Гоздзельскага дасканала невядомы,але – па адным дадзеным,ён быў расстраляны у 1938 як кулак і чалец Польскай Вайсковай Арганізацыі,расстраляны у Віцебску.Леаніда Гоздзельская з мужам Марачынскім – па адным дадзеным з’ехалі у Польшчу.
Юзэфа Скуратовіч(Гоздзельская) памерла у 1982 року у Зембіне,яе муж Юзэф Скуратовіч,памёр там жа у 1928 року.Дзяцей у іх не было.
Нашчадкі Стэфана Скуратовіча і Станіславы Скуратовіч(Гоздзельскай) дагэтуль жывуць у месце Барысаў.
Дзеці,унукі і праўнукі Антонія Гуздзельскага і Марыі Гуздзельскай(Спірыдонавай) жывуць і дагэтуль – Сын Антоній – у Скідзелю,дачка Яніна – у Барысаве.
Галоўная галіна роду Гоздзельскіх дагэтуль жыве у Польшчы,у месце Пулавы(Ваяводзтва Люблінскае,Пулаўскі павет)
Дзякуючы намаганням Гоздзельскіх у Польшчы,унукі Яніны Гуздзельскай(па шлюбе – Дудзіна),з’яўляюцца чальцамі Звязку Шляхты Польскай Крэсаў Усходніх.
А.Дудзін з роду Гоздзельскіх,шляхціц гэрбу "Венява"