Дзень добры! Я першы раз на форуме , таму прабачце , калі што.
Што мне рабіць з маім прозвішчам, якое ў рускім варыянце напісання - Шкодо, а ў беларускім - Шкода, бо канчатковае ,,О,, ненаціскное, ператвараецца ў ,,А,,?
Мае прозвішча з канчаткам на ,,О,, ёсць у спісе дваранскіх радоў на сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва, а таксама - з канчаткам на ,,А,, - на сайце ЗБШ. Ці гэта адзіны род, ці ўсёж-такі розныя?
Я на працягу году займалася самастойным пошукам у архіве. Сустракаліся мне часцей Шкода, і калі жанчыны - то Шкодова. Амаль нічога для сябе карыснага я не вынайшала. Акрамя аднаго. Дзядуля мой Андрэй Антонавіч Шкодо(а) нарадзіўся ў вёсцы Чапліцы Слуцкага павета ў сям*і валаснога фелдшара Антона Андрэевіча Шкодо(а). Сярод сялян вёскі гэтага прозвішча ніколі не было! Царква зруйнаваная, метрык няма. Прадзед , напэўна , быў назначаны на пасаду фелдшара. Скуль? Кім? Дзе далей шукаць? Можа хто параіць?
Дзякуй вялікі!