Зрабіў аўтасомны тэст Family Finder. Вынікі цікавыя, спараўды паказваюцца ў нашчадкаў шляхты супадзенцы з шляхецкім паходжаннем. У мяне сярод супадзенцаў, напрыклад, нашчадкі Крукоўскіх, Каладзінскіх, Кісялеўскіх, Гарбузоў, Бенедыктовічаў, Жаўрыдаў, Азямблоўскіх, Клімантовічаў, Радзевічаў, Рэкуцяў, Нарэйка, Марцінкевічаў, Бабіцкіх, Ёдкаў, Касцюшка, Эстка і іншых. Канешне, гэта не азначае дакладна, што і ў мяне ёсць продкі з менавіта гэтымі прозвішчамі (хоць, і такое магчыма), але ж, улічваючы, што шляхта паміж сабой раднілася, вынікі лагічныя.
Па этнакалькулятарах. на 100 % давяраць ім не трэба, але ж, пры параўнанні некалькіх розных калькулятараў, нейкія высновы рабіць, мяркую. магчыма. Для беларусаў, як зразумеў, усё ж такі, лепш падыходзяць MDLP Вярэніча, Eurogenes-гэты больш для расіян, але Eurogenes K-36 на сённяшні дзень мае даволі добрыя водгукі. Таксама нядрэнны, відавочна, Eurogenes Eurest. Калі параўнаць вынікі па розным калькулятарам, можна ўявіць нейкую прыкладную карціну. Так у маім геноме ў асноўным прасочваецца блізасць да цэнтральнаеўрапейскіх папуляцый, ёсць таксама Германія і трохі Скандынавіі і Брытанскіх астравоў (Шатландыя, у прыватнасці)і крыху, Францыі (хоць, калі ўлічваць, што шмат шатландскіх родаў мелі нарманскае паходжанне, гэта лагічна). Мяркую, скандыанаўскія, ці шатландскія корні маю па лініі продкаў Тумасаў. Тумасы- зямяне і жыхары на чыншу Койданаўскага графства. Упершыню згадваюцца ў інвентарах у 1738 г. Значыць-прыезджыя. Па гучанню і транскрыпцыі Тумас супадае з шведскім іменем Tomas ( [ˈtuːmas] ). У Койданаўскім графстве, як і на некаторых іншых радзівілаўскіх землях жылі шатландскія мігранты. Сярод супадзенцаў на Gedmatch хапае шатландцаў і скандынаваў. Сустракаючыяся ў супаддзенцаў (а таксама сярод продкаў суппадзенцаў па жаночых лініях)наступныя прозвішчы (у т.л. неаднаразова): Мантгомэрі, Сцюарты, Грэхэмы, Томасы, Вільсаны, Мюррэі, Кэмпбэлы, Макінтошы, Фіцджэральды, Барклаі, Брюсы, Макінтайры, Верноны, макДональды, Діксаны, дэ Дампьер, дю Буа, Д'Амбуаз, д'Артуа і шмат іншых.