О земянах и боярах написано много.
У разных историков разные о них представления.
Некоторые историки дореволюционной поры (Ф. И. Забелло, М. В. Довнар-Запольский) склонны считать земян шляхтой. При этом Довнар-Запольский не склонен называть крестьянами и бояр. В начале 20 века, говоря о панцирных боярах, Довнар-Запольский называет их разновидностью шляхты, а о путных боярах пишет, что их потомки «по настоящее время считают себя шляхтою». После революции 1917-го года в одной из своих статей Я. Лёсик пересказывает на белорусском языке слова Довнара-Запольского относительно бояр путных и панцирных. Романтического представления о боярах придерживался писатель Генрик Сенкевич, который в одном из мест романа «Потоп» сравнил путных бояр с застянковой шляхтой.
Многие историки советской поры (Д. Л. Похилевич, Г. Г. Копытина и др.) не считали земян шляхтой, а бояр относили к крестьянскому сословию.
Что касается историков постсоветского времени, то мнения их разнятся: например, А. Б. Довнар ставит земян выше бояр, а бояр относит к крестьянству; В. С. Макаревич склонен больше ориентироваться на мнение историков дореволюционной поры. Так, отдельно как категории дробной шляхты в 19 веке Макаревич выделяет выбранцев, панцирных и путных бояр, служек, хотя и уточняет, что в годы существования ВКЛ И Речи Посполиты эти категории населения в состав шляхетского сословия не входили, а находились между шляхтой и крестьянством. Земян Макаревич называет полупривилегированным сословием, некоторым представителям которого удавалось попасть в ряды шляхетского сословия.
Следует добавить, что на сайте ЗБШ в статье «Разбор шляхты» панцирные бояре и земяне названы низами шляхетского сословия.
***
М. В. Довнар-Запольский. (Россия. Полное географическое описание нашего отечества /под ред. В.П. Семёнова. Т. 9. Верхнее Поднепровье и Белоруссия. СПб., 1905.)
«Белорусская шляхта многими особенностями выделяется из массы белорусского крестьянства. Происхождение этой шляхты не одинаково. В период самостоятельности Речи Посполитой ее военно-служилое сословие было весьма многочисленно и разбивалось на несколько групп по своему экономическому и правовому положению. Масса дворянства, принадлежавшая к шляхетскому сословию, жила, как на собственных землях, так и на землях, принадлежавших королю польскому и великому князю литовскому, или на землях крупных собственников. Эта мелкая шляхта была очень многочисленна. Она пользовалась широкими правами господствующего сословия и обязана была военною службою, но по своему материальному положению не выделялась из крестьянства, так как владела небольшими клочками или собственной земли, или землею по милости панов и местных правителей – старост и воевод. С переходом в русское подданство часть этой шляхты успела доказать свое шляхетское происхождение и была причислена к русскому дворянству; не успевшая же представить доказательства должна была приписаться к мещанскому сословию, или же попала в разряд государственных крестьян. Однако эта шляхта не забыла о своем происхождении и по настоящее время выделяет себя из окрестного крестьянства. Кроме того белорусская шляхта имеет еще и другое происхождение. В польско-литовском государстве был обширный класс военно-служилых людей низшего разряда. Это так называемые панцырные бояре. Они владели землями и обязаны были военною службою. Правительство охотно раздавало на окраинах крестьянам земли на условиях панцырной службы, т.е. службы в пехотном войске. Таким образом заселялось пограничье, и масса панцырного боярства была поселена в пределах нынешних Витебской, Смоленской и Могилевской губерний. Отдельные гнезда этого боярства получали от великих князей литовских и королей польских подтверждения на панцырную службу. Панцырные же бояре Витебской земли владели очень обширными привилегиями, выданными им еще в начале 16-го века; по этим привилегиям панцырные бояре пользовались следующими правами: местная администрация не могла их наказывать без суда; они не несли никаких крестьянских повинностей, будучи обязаны только военною службою; с королевского разрешения они могли передавать свою землю другим; наконец они имели право владеть городскими домами и проч. Все польские короли подтвердили права витебских панцырных бояр. В 1772 году, когда Витебская Белоруссия была присоединена к России, панцырные бояре попали в разряд дворцовых крестьян. Однако они в 1780 году добились сенатского решения, по которому панцырные бояре были оставлены при своих землях и привилегиях, но на них была наложена подушная подать в размере одного рубля двадцати копеек, как с казаков, и им было повелено ведаться судом в верхних и нижних расправах. Однако Сенат определил, чтобы бояре представили доказательства о своем происхождении, а не доказавшие были записаны в государственныен крестьяне. Несмотря на многочисленные жалобы весьма немногие из бояр воспользовались своими правами: в первой половине 19-го века только несколько десятков человек считались панцырными боярами; остальные же в количестве около 11 с половиной тысяч душ были записаны в государственные крестьяне.
Наконец в польско-литовском государстве был еще один класс населения, потомки которого по настоящее время считают себя шляхтою. Это – путные бояре, или путные слуги, употреблявшиеся для почтовой службы в военное и мирное время и в случае надобности несшие пехотную службу в войске; наконец были еще служки, несшие службу при замках. Панцырные бояре, путные слуги и служки в польский период занимали середину между крестьянством и шляхетством, но панцырная служба считалась более почетною, так как не была соединена с крестьянскими повинностями. Многие из панцырных бояр за отличие на войне получали шляхетство.
В настоящее время потомки всех названных разрядов считают себя бывшею шляхтою и неохотно сливаются с крестьянством и мещанством.
***
Я. Лёсік. Культурны стан Беларусі к моманту Лютаўскае рэвалюцыі
Беларускае шляхецтва дагэтуль выдзялялася з агульнай земляробскай масы, разглядалася як нешта чужое, не беларускае, скарэй польскае. Пара скончыць з гэтым непаразуменьнем. Беларускае шляхецтва – самае тыповае беларускае насяленьне. Шляхціц больш захаваў культурна-нацыянальных традыцый, тыповай беларушчыны, як хто небудзь іншы. А па свайму соцыяльнаму палажэньню – гэта той самы земляроб, што й селянін. Сучаснае беларускае шляхецтва нічым ня розьніцца ад беларускага сялянства. Некалі яно займала асобнае палажэньне, калі не экономічна, то соцыяльна; тады й мяшчанства складала асобную соцыяльную адзінку. На захадзе, у Эўропе, такія грамадзянскія групы парадзілі прамысловую і тарговую буржуазію, а ў нас, на Беларусі, яны зьліліся з земляробскай сялянскай масай, утрымаўшы толькі старасьвецкія назовы, як памяць прошлага палажэньня. Як і пераважная большасьць цяперашняга нашага мяшчанства выдзяляецца з сялянскае масы толькі тым, што жыве ў мястэчку (у Расіі мястэчак ня было й няма), а не ў сяле ці вёсцы, так і сучаснае беларускае шляхецтва не падобна да сялянства хіба толькі тым, што жыве ў засьценках або хутарамі, а не сёламі ці вёскамі. Каб азнаёміцца з нашым шляхецтвам, трэба хоць коратка затрымацца на яго пахаджэньні. Гэта якраз супадае з тэмай, бо знаёмства з тым ці іншым грамадзянскім пачленаваньнем дапамагае выясьненьню ступені культурнага разьвіцьця тае ці іншае народнасьці.
Пахаджэньне нашае шляхты не аднолькавае. У часе незалежнасьці Беларусі, асабліва ў часы вуніі з Польшчай (Рэч Паспалітая) быў вялікі стан людзей, павінны дзяржаве вайсковай службай. Па свайму экономічнаму і праўнаму палажэньню ён дзяліўся на некалькі груп. Жылі гэтыя людзі часткаю на сваёй зямлі, а большасьць на землях дзяржаўных, або каралеўскіх, як тады называлі, ці на землях магнатаў. Яны падарованы былі ўсімі правамі пануючае клясы (магнатаў, або гэрбоўнае шляхты), а за гэта павінны былі дзяржаве вайсковай службай. На выпадак вайны яны павінны былі ваяваць, а ў спакойныя часы займаліся земляробствам. Гэты вайсковы стан людзей з правамі магнатаў, або гэрбоўнай шляхты, экономічна залежны ад іх, даўней і называўся проста шляхтаю, чым і розьніўся ад звычайнага паспольства, або грамадзянства – сялян, мяшчан і інш. Сваім матар'яльным палажэньнем гэтая шляхта нічым ня розьнілася ад сялянства, бо таксама мела невялічкі кавалак зямлі, – часам уласны, а часам чужы – панскі ці дзяржаўны, на каторым шляхціц сядзеў з ласкі багатага пана або дзяржаўных вураднікаў, адміністратараў – стараст і ваявод. 3 прылучэньнем Беларусі да Расіі частка гэтае шляхты патрапіла давесьці сваё даўнейшае шляхецтва і была далучана да расійскага дваранства, а частка, ня меўшая дакумэнтаў, прымушана была прыпісацца да мяшчан або папала ў рады "казённых" сялян. Але ўсе яны не забылі свайго пахаджэньня ды дагэтуль адрозьніваюць сябе ад ваколічнага сялянства.
Другая частка беларускага шляхецтва мае іншае пахаджэньне. На Беларусі ў часы вуніі з Польшчай была вялікая кляса ваенна-служылых людзей ніжэйшага вайсковага стану. Гэта так званыя панцырныя баяры. Яны мелі сваю ўласную зямлю, вольную ад дзяржаўных падаткаў, але павінны былі адбываць вайсковую службу. У тыя часы, калі ня было войска з абавязковай службай у казармах, урад ахвотна раздаваў сялянам вольныя на граніцах дзяржавы землі з тым, каб яны адбывалі за гэта панцырную службу, г.зн. пяхотную службу ў войску на выпадак вайны. Такім парадкам засяляліся пагранічныя землі, і шмат панцырнага баярства была паселена ў цяперашняй Смаленшчыне, Віцебшчыне і Магілеўшчыне. Некаторыя пасёлкі з такім баярствам дасталі ад князёў і каралёў граматы на панцырную службу. Панцырныя баяры на Віцебшчыне мелі шырокія прывілеі, выданыя ім яшчэ ў ХVІ-м сталецьці; на моцы гэтых прывілеяў мясцовая адміністрацыя не магла караць іх бяз суду; яны не адбывалі сялянскіх павіннасьцяў і несьлі толькі вайсковую службу; з дазволу караля яны маглі перадаваць сваю зямлю другім, мелі права набываць рухомую маемасьць – дамы і іншае – у гарадох. У 1772 годзе, калі гэтая часьць Беларусі была прылучана да Расіі, то ўсіх панцырных баяр таксама прыпісалі да "казённых" сялян; іх налічалі тады да 11 з паловай тысяч душ.
Нарэшце, у Польска-Беларускай дзяржаве была яшчэ адна група насяленьня, патомкі каторай і дагэтуль лічаць сябе шляхтай. Гэта – путныя, або дарожныя слугі, яны адбывалі пачтовую службу ў ваенны й мірны час, а на выпадак патрэбы несьлі пяхотную службу ў войску.
Усе пералічаныя групы і складаюць цяперашняе беларускае шляхецтва. Яны і дагэтуль трымаюцца асабняком і неахвотна зьліваюцца з сялянствам і мяшчанствам, хоць па свайму экономічнаму палажэньню нічым ня розьняцца ад звычайных сялян-земляробаў. Памяць а прошлым дажыла да нашых дзён, і шляхціц стараецца трымаць, як даўней, свой "шляхецкі гонар".
Цяпер трудна падлічыць колькасьць быўшае шляхты, бо яны даўно ўжо прыпісаны да сялян і мяшчанства. Жывуць шляхты хутарамі або засьценкамі, і засьценак тым і розьніцца ад вёскі, што ў вёсках жыве сялянства, а ў засьценках – шляхта. Шляхта ня была пад паншчынай, ня ведала прыгону і мае часам большыя кавалкі зямлі, як звычайна ў сялян. За сваю службу даўней путны баярын даставаў дзьве валокі, або 40 дзесяцін зямлі, а панцырныя баяры – ад 3-х да 10-х валок. Дзеля гэтага некаторыя шляхецкія гаспадаркі маюць і дагэтуль даволі зямлі. Праўда, была й безьзямельная шляхта, але гэты род шляхты арандаваў зямлю ў суседніх паноў-земляўласьнікаў. Гэта – так званыя пасэсары. Горшае палажэньне было тае шляхты, што выйшла з чыншавікоў; яна сядзела на панскіх землях да часу, покі трывала панская ласка. Гэтая шляхта, пазбаўленая зямлі, папаўняла потым панскія пакоі розным падручным элемэнтам. Яна стала служыць паном у якасьці пісароў, аканомаў, вахмістрынь, а то й проста лёкаямі.
***
В.С.Макарэвіч «Трансфармацыя сацыяльнай структуры дваранства Беларусі ў канцы 18-19 ст.»
Асобна як катэгорыі дробнай шляхты ў 19 ст. трэба адзначыць выбранцаў, панцырных баяр, путных баяр і служкаў. Гэтыя катэгорыі насельніцтва ў часы існавання ВКЛ і Рэчы Паспалітай не ўваходзілі ў склад шляхецкага саслоўя, аднак валодалі шэрагам прывілей і, паводле прававога становішча, знаходзіліся паміж шляхтаю і сялянствам. У 19 ст. гэтыя катэгорыі намагаліся ўвайсці ў склад дваранства. Выбранцамі называлі групу паўпрывілеяванага насельніцтва Случчыны, продкі якіх яшчэ ад часоў князёў Алелькавічаў былі абраны для выканання пэўных, звычайна вайсковых і паштовых павіннасцей. <…>.
Панцырныя баяры як катэгорыя насельніцтва ўзніклі ў пачатку 16 ст. у выніку раздачы сялянам зямлі на маскоўскім прыграніччы з умоваю нясення імі панцырнай (пяхотнай. – В.М.) службы. Ніякіх сялянскіх павіннасцей панцырныя баяры не выконвалі. Найбольшая колькасць панцырных баяр пражывала на Віцебшчыне. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай панцырныя баяры трапілі ў разрад дварцовых сялян, аднак дабіліся ў 1780 г. сенацкага рашэння, паводле якога былі пакінуты ў сваіх правах, будучы абкладзенымі падушным падаткам у памеры 1 руб. 20 кап. Адначасова ўрад запатрабаваў ад іх прадстаўлення доказаў свайго паходжання. Зрабіць гэта ў сярэдзіне 19 ст. удалося толькі некалькім дзесяткам сямей. Адзінаццаць з паловай тысяч душ панцырных баяр былі запісаны ў разрад дзяржаўных сялян. Значная частка панцырных баяр была пераселена ў Сібір. Путныя баяры, ці путныя слугі, у часы Рэчы Паспалітай выконвалі паштовыя функцыі, а пры патрэбе і пяхотную службу ў войску. Служкі неслі службу пры замках.
У часы існавання Рэчы Паспалітай пералічаныя ваенныя служылыя катэгорыі па сваім становішчы былі набліжаны да ардынацкай, леннай і чыншавай шляхты. Пасля забароны мець уласныя войскі памешчыкі і магнаты намагаліся накласці на гэтыя катэгорыі сялянскія павіннасці. <…>.
Памяць пра сваё паходжанне і асобы прававы статус яшчэ доўга перадаваліся праз пакаленні. М. Доўнар пісаў на пераломе 19-га і 20-га ст. пра гэтыя катэгорыі: «…у цяперашні час нашчадкі ўсіх названых разрадаў лічаць сябе былою шляхтаю і неахвотна зліваюцца з сялянствам і мяшчанствам».
Асобна варта адзначыць паўпрывілеяваную катэгорыю зямян. У часы існавання ВКЛ яны належалі да асобнай катэгорыі насельніцтва. У першыя дзесяцігоддзі 19 ст. па меншай меры частка зямян была запісана ў шляхту. Так, у інвентарах радзівілаўскага маёнтка Лахва на Палессі ў канцы 18-га – 60-я гг. 19 ст., у складзеных перад 1819 г., тыя самыя шляхціцы ўпамінаюцца як зямяне, пасля 1819 г. ужо як шляхта, прычым іх абавязкі не змяніліся на працягу дзесяцігоддзяў – ніякіх павіннасцей, а толькі штогадовы чынш у 100 руб. Змена назвы не змяніла іх прававога статуса.