1. Тараны з Мсціслаўскага ваяводства 16-17 ст.
На пач. 17 ст. N. Таран, падкаморы мсціслаўскі.
У 1605 г. працэс аб маентку Мікшына паміж кн. Самуэлем Друцкім-Горскім і войскім мсціслаўскім Андрэем Таранам. У 1615 г. згадваецца харунжы мсціслаўскі Андрэй Таран.
Падобна на тое, што іх продкам мог быць Таран Германавіч, баярын замку мсціслаўскага ў 1528 г., ставіў у войска 2 коней. Згадваецца і ў 1543 г.
Зацікаўлены ў звестках.
2. Тараны з Менскага павету 18-19 ст.
У канцы 18- 19 ст. менаваліся часам таксама Таранкевіч і Таранковіч.
Таранковіч Адам Марцінавіч падаваў дваранскі сьпіс з Таўкачоўшчыны, прадставляў рэвізскія сказкі 1795 г., выдадзеныя яму з Мінскай дваранскай дэпутацыі у 1816 г.;
Дваранскі сьпіс 1816 г. у засценке Будаеўшчыне (таксама там жылі Каржанеўскія ці Карачуны з Дабрынёва):
Ян сын Мікалая Таранкевіч, яго сын Кандрат і браты Тодар і Томаш. Прадаставіў на дваранства наступныя паперы:
Пасьведчанне аб шляхецкіх рэвізскіх сказках 1795 і 1811 гг., пасьведчанне ад памешчыцы Гардлінскай, прывілей ад караля Аўгуста на ўрад стольніка 1729 г. Подпіс уласны.
З гэтых дакументаў самы сумнеўны, вядома, прывілей. Сказкі 1795 і 1811 г. таксама, але яны ўсё ж маглі існаваць (гл. ніжэй), пасьведчанне ад Гардлінскай (ці Гардлінскага трэба, дрэнна напісана)- адзіны, здаецца, несумнеўны дакумент (з невядомым, толькі, зьместам). Тадэуш Гардлінскі, шамбелян ЯКМ і ротмістр Старадубскі арандаваў у Радзівілаў і Чапскіх шмат весак і засценкаў у Койданаўскім графстве на момант рэвізіі 1795 г.
А вось метрыка хросту Яна Мікалаевіча:
1777 г. хр. Ян, сын Мікалая і Магдалены Таранаў з Дабрынёва. Кумы Лявон Перапеча, Марыяна Бірылава, Міхал Пекарэвіч, JP Марыяна Вернікоўская.
Жонка Мікалая Магдалена нар. Карачун. Шлюб 1776 г. У РС 1795 г. Дабрынева Мікалая і яго сына Яна ў Дабрынева няма.
У мк станькаўскай парафіі 18 ст. у Дабрынёва хроснымі ў Таранаў былі Шымкевічы, Калечыцы, Клімовічы, Юшкевічы, Кузьміцкія (JP), Шабалінскія, Чуеўскія (JP у адзінкавым выпадку сустракаецца), Каспяровічы. Доўнары, Камароўскія, Пяткевічы. Бралі шлюбы з Карачунамі, Клімовічамі, Калечыцамі. Мой продак Кандрат сын Дыянісія быў жанаты на Ганне, дачцэ Іахіма і Агаты з Клімовічаў Таранаў. і У пачатку 19 ст. бралі шлюбы з Каспяровічамі, Макавецкімі, Зубовічамі, Пекарскімі.
У інвентары 1795 г. пад валокамі дабрынеўскімі запісаны Філіп Таран з Гарахавішча, арандатар дабрынеўскі (aredarz dobryniowski). У РС 1795 г. ен запісаны як Таранкевіч у Гарохавішчы. Яго дачка Анастасія выйшла за іншага майго продка Базыля Карачуна ці Каржанеўскага. У 1760 г. Філіп Таран згадваеца як хросны ў Марыяны дачцы Андрэя Доўнара з Дабрынева.
У ранейшых інвентарах Койданаўскага графства не згадваюцца.
Асобна ўзгадаю менскіх Таранкевічаў, верагодна, мяшчанскага паходжання. Шляхетны пан Ігнацій Таранкевіч у 1760-х гг. быў райцам менскай магдэбургіі, у 1770-х гг.- бурмістр менскі. Ягоны сваяк- славетны пан Антоні Таранкевіч.