Цікавяць звесткі а родах з гэтым прозвішчам. Мне вядомыя толькі Харытановічы, адна галіна якіх стала Абрынскімі. Іх продак- Іван Сенькавіч Харытановіч, гаспадарскі дваранін і харунжы навагародскі, быў у шлюбе з Маскевічаўнай. Заставіў трох сыноў. З іх вядомы толькі Андрэй, падкаморы навагародскі, пісар земскі ВКЛ, пасол на Люблінскі Сойм 1569 г., у шлюбе з Масальскай. Ягоныя нашчадкі зваліся Абрынскімі. Астатнія два сыны- Ян і Сымон, нашчадкі невядомыя.
З шляхецкіх РС 1816 г. у мяне пазначаны Харытановічы ў Слуцкім пав., доказаў не паказана, проста як шляхта, "не принадлежащая к крестьянству".
Харытановічы станькаўскай парафіі Менскага павету. З мк 18 ст.:
1759 г. шлюб- Стэфан Камароўскі і Кацярына Харытановіч з Мігдалавіч - мае продкі.
Выпіскі:
Шлюб Стэфан Харытановіч і Ганна Барысевіч.
1756 г. Геранім, сын Юстыны Харытановічаўны. Кумы JP Аляксандр Лукашэвіч, JP Крыстына Наркевічаўна.
1763 г. Кумы ў Харытановічаў Расцішэўскі і Жывіца.
З МК Койданаўскага касцелу 18 ст.:
1723 г. шлюб Кандрат Харытановіч і Гелена Раманоўская
1745 г. шлюб Ян Харытановіч і Петрунэля Біленкевічаўна.