ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Урускі / Uruski / Уруский, Урусский  (Прочитано 5569 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Урускі / Uruski / Уруский, Урусский
« : 10 Января 2019, 11:08:02 »
Урускія, ці Варыскія (ў 16 ст.) - даўні род гербу Сас, паходзячы з Перамышльскай Зямлі. Артыкул аб ім ёсць ў гербоўніку Нясецкага т.11 арк. 463-466.

Галіна атрымала графскі тытул у 1844 г. (Аўстрыя), 1853 (РІ).

Быў разгалінаваны ўжо ў 16 ст. Мяне цікавіць з нагоды таго, што ў сяр. 16 ст. з гэтага роду паходзіла Марыя Федараўна Гладкая- жонка Федара Рыгоравіча Гладкага, урадніка князя-біскупа Віленскага Паўла Гальшанскага, продка койданаўскіх Гладкіх з Навасёлак (якія ёсць сярод маіх продкаў).

Цікавяць ранейшыя звесткі аб родзе. Нясецкі піша  аб вянгерскім паходжанні Урускіх/Варыскіх, якія залажылі замак Урош, ці Варыш у ваколіцах Драгабыча. Карысталіся рознымі прыдомкамі- Odemczaki, Chomikowicze, Waskowicze, Gołdasze, Dmitrowicze, Kozarowicze і інш. У 1352 г. атрымалі падцьвярджальны прывилей ад Казіміра Вялікага на ленныя маёнткі.

Ёсць цікавыя звесткі пра выкарыстоўванне галіной роду прыдомку Неманіч у 15-16 ст.:
Przewodnik heraldyczny: monografie kilkudziesięciu znakomitych rodzin, spis rodzin senatorskich i tytuły honorowe posiadających, 5 tomów, Kraków 1877 , том 11, арк. 619 Згодна з фактам выкарыстоўвання ў 15 ст. прозвішча Урош і прыдомка Неманіч  аўтарам выказваецца меркаванне аб паходжанні роду ад сербскіх Неманічаў ці Урошавічаў, прадстаўнікі якіх займалі ад 11 ст. сербскі трон.

dr Aleksandr Stekert pt. „Przydomki Polskie, Litewskie i Rusińskie”, Krakow, 1897, згадка аб выкарыстоўванні Адэмчакамі-Урускімі прыдомка Неманіч у 1505 г.
« Последнее редактирование: 10 Января 2019, 16:55:27 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces