Дзень добры! Мае прозьвішча так сама Шпакоўскі. Завуць Андрэем. Мае продкі ўсе з вескі Варсынь, Столінскага раену. Мае дзед і бабуля по бацькоўскай галіне малі да шлюбу аднолькавае прозьвішча, і магчыма з'яуляюцца нейкай дальняй радней. Мне вядома, што мой дзед - Васіль (1909 г.н.), яго бацька - Кірыл (1888 г.н.), яго бацька - Якаў (магч. 1864-1865 г.н.), яго бацька - Станіслаў (усе звесткі з самастойных даследваньняу ў Менскім архіве). Да Кірыла продкі былі каталікамі, а касьцел у в.Асавая (куды павінны былі яны хадзіць) быў разбураны камуністамі, зарас адноўлены, але метрычныя кнігі зьніклі і невядома дзе знаходзяцца, а можа і не захаваліся. Па бабулі Антаніне (1915 г.н.) - бацька Мікалай (1888) - яго бацька- Станіслаў (каталік) - (г.н. не вядомы) - яго бацька - Восіп. Так сама далей няма зьвестак. Есць зьвесткi пра радню (братоў, сясцер і г.д.). Магчыма, каб адшукаць мае карані, мне дапамаглі б зьвесткі пра гісторыю паходжання самой вескі Варсынь. Існуе паданне, што у нейкага пана быў сын, які быў злодзеям "ворам". Магчыма яго выгнали аднекуль і ен заснаваў паселішча. Адсюль і назва "Вор-сынь". Калі ласка, калі есць нейкія зьвесткі, дапамажыце з пошукам вытокаў.