ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Лышчынскі / Lyščynski / Łyszczyński / Лыщинский  (Прочитано 6806 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
У гербоўніку Урускага (т. 10, ст. 78) запісана, што зацверджаныя ў расейскім дваранстве Лышчынскія гербу "Корчак" з Царства Польскага былі запісаныя ў РК Менскай губерні. У 1817 годзе было іх 14 асобаў, у 1847 - 5. Магчыма, ёсць нейкія звесткі пра гэтую галіну роду?
« Последнее редактирование: 14 Июня 2019, 14:36:46 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2067
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Лышчынскі / Lyščynski / Łyszczyński / Лыщинский
« Ответ #1 : 14 Июня 2019, 14:42:23 »
У 1817 у Лышчынскіх былі вывады ў Беластоцкім і Гарадзенскім ДДС, пазьней запісаныя ў Менскім.

Гэрб у іх уласны, ёсьць агульныя элемэнты з "Корчакам".

Паглядзіце кнігу: Лыщинский Л. В. Род дворян Лыщинских: материалы для составления 157 родословий. - СПб., 1907. Там шмат сьмешнага, але ёсьць і сапраўдны радавод.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Лышчынскі / Lyščynski / Łyszczyński / Лыщинский
« Ответ #2 : 15 Июня 2019, 00:31:54 »
Дзякуй! На жаль, гэтую кніжку ўжо глядзеў. Там менавіта польскай галіны і няма. Яе заснавальнік - Андрэй з Лышчыц Лышчынскі, які напачатку 18 стагоддзя пасяліўся ў Лянчыцкім ваяводстве. У яго былі чатыры сыны. А ў іх дочкі Вікторыя Радзянткоўская і Ганна Пяскоўская. Але якога канкрэтна сына - невядома, як і канкрэтная прывязка Андрэя да роду.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1029
Re: Лышчынскі / Lyščynski / Łyszczyński / Лыщинский
« Ответ #3 : 16 Июня 2019, 12:44:10 »
Лыщинские были  утверждены  в дворянстве в Минской губернии и внесены во 2-ю часть ДРК - роды военного дворянства.  В Питерском архиве РГИА есть  дворянские дела 3605 за 1841 г. и 3606 за годы 1879 - 1892 , оп. 24. ф. 1343. Лыщинские проживали и в Мстиславском воеводстве, Лаврентий, сын Яна, 1787(ф. 1762, д.38, л. 174),  Петр, 1745 - 1749, б. Виктор ( ф. 1729, д.53, л. 403. д. 58. л. 136).  Также известен  философ шляхтич Казимир Лыщинский ( 1634 г. рожд.)  из дер. Лыщицы ( рядом с Малыми Щитниками)  Брестского воеводства.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Лышчынскі / Lyščynski / Łyszczyński / Лыщинский
« Ответ #4 : 16 Июня 2019, 19:58:18 »
Вось канкрэтная галіна, якая мяне цікавіць:

Андрэй з Лышчыц Лышчынскі, дзедзіч вёскі Łążki ў сённяшнім Паддэмбіцкім павеце Лодзьскага ваяводства Польшчы. Яго сыны (першыя трое ад Ядзвігі Рацэндоўскай, апошні - ад Марыяны Мальскай)
1.Казімеж Мацей (1716, Паддэмбіцэ-?), дзедзіч паловы вёскі Łążki ў 1755
2.Валенты Юзаф (1719, Аточак-?), дзедзіч паловы вёскі Łążki ў 1755. Падпісаў ад Серадзскага ваяводства абранне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Бурграф серадзскі ў 1781. У 1755 у Камённамостку ажаніўся з Катажынай Камінскай (Каменскай).
2.1.Даміцэля Катажына (1760, Дамброва-?)
2.2. Ян Капістран Станіслаў Костка (1762, -?)
2.3. Уршуля Кунегунда (1767-).
3.Юзаф Багуміл (1727, Паддэмбіцэ-1788, Саколуў), сусцэптант гродскі серадзскі ў 1755, бурграф ленчыцкі ў 1781
4. Войцех Францішак (1729-?)

Вікторыя Лышчынская выйшла замуж за Юзафа Радзянткоўскага з Ружыц Зміёвых. Першае вядомае дзіця нарадзілася ў 1776. У 1781 аднаго з іх дзяцей хрысцілі Валенты і Юзаф Лышчынскія (Валенты стаіць на першым месцы сярод сведак хросту, Юзаф - на трэцім). У 1810 жыла ў вёсцы Łążki.

Ганна Лышчынская (памерла ў 1805) у 1778 годзе ў вёсцы Łążki выйшла замуж за Караля Пяскоўскага з Будак. Сярод сведак Радзянткоўскія.
« Последнее редактирование: 16 Июня 2019, 20:24:04 от hacak maksim »
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1029
Re: Лышчынскі / Lyščynski / Łyszczyński / Лыщинский
« Ответ #5 : 16 Июня 2019, 22:58:53 »
В Питерском архиве РГИА мне порекомендовали  для продолжения поисков по моим Рогинским обратиться в Национальную дирекцию гос. архивов Польши ( ul.Dluga 600 - 950 Warszawa),  т.к. они принадлежали к древнему польскому роду.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Лышчынскі / Lyščynski / Łyszczyński / Лыщинский
« Ответ #6 : 17 Июня 2019, 17:31:56 »
Дзякуй! Будзем збіраць. Лышчынскія - толькі частка польскіх шляхецкіх родаў у радаводзе, але адзіныя, якія мелі карані і легітымацыю ў Беларусі.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Лышчынскі / Lyščynski / Łyszczyński / Лыщинский
« Ответ #7 : 18 Июня 2019, 14:16:11 »
Новыя звесткі: Мацей Лышчынскі, сын Анджэя і Ядзвігі Рачадоўскай, мед ад Дароты Хмялеўскай сына Францішка і дачок Юзафату ды Вікторыю http://teki.bkpan.poznan.pl/search.php?section=2&single=1&fileno=1&page=2388. Падобна, што знайшоў неабходную Вікторыю
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Лышчынскі / Lyščynski / Łyszczyński / Лыщинский
« Ответ #8 : 29 Февраля 2020, 21:31:54 »
Радавод Лышчынскіх Велікапольскага ваяводства на падставе “Гербоўніка Банецкага”, “Гербоўніка Урускага”, базаў звестак “geneteka.genealodzy.pl” і Тэкі Двожака, сайтаў barbarafamily.eu/parafiehtml/Druzbin.htm і sieradzkiewsie.blogspot.com/2013/04/wola-pomianowa.html.

Анджэй Корчак з Лышчыц Лышчынскі (каля 1685 – пасля 1729) быў спадчыннікам вёскі Лонжкі. Жонка – 1) Ядзвіга Рацадоўская; 2) Марыяна Мальская
1. Казімеж Мацей Корчак-Лышчынскі (хрост 24.02.1716, Паддэмбіцэ – 30.6.1778, Лонжкі). Хросныя – Грабскі і Элеанора Грудзінская. У 1748 годзе згадваецца ў сувязі з маёнткам Катавецка. У 1755 годзе валодаў паловай маёнтку Лонжкі. Шлюб – Паміж 1742 і 1748 Дарота Хмялеўская.
1.1. Францішак (да 1753-?)
1.2. Юзафата (да 1753-?)
1.3. Вікторыя (да 1753-?). Шлюб да 1776 – Юзаф Радзянткоўскі з Ружыц Зміёвых.
2. Валенты Юзаф Лышчынскі (хрост 28.02.1719, Аточак - ). Хросныя Томаш Грабскі і Элеанора Грудзінская. Ж. – 1) Ганна Жултоўская (? – паміж 1742 і 1755), дачка Якуба і Зоф’і Герстопскай; 2) 17.08.1755 у Каменамастку Катажына Камінская. Сведкі шлюбу – Антоні Здзяніцкі, Мікалай Вышлаўскі, Юзаф Валеўскі, Юзаф Магнускі, войскі пётркоўскі, Ігнацы Валеўскі, Міхал Стабецкі, Валенты Здзяніцкі. У 1752 годзе сусцэптант гродскі серадскі. У 1755 годзе валодаў паловай маёнтку Лонжкі.У 1764 падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад Серадскага ваяводства. У 1769 – сведка на шлюбе Севярына Чыжэўскага і Кляры Кажаніцкай ў Волі Памяновай.
2.1. Даміцэля Катажына (1760, Дамброва - )
2.2. Ян Капістран Станіслаў Костка (31.10.1762 - ?). Ахрышчаны ў Дружбіне 14.11.1762 пробашчам Антоніем Вільканоўскім, сведкі – Якуб Камінскі і Ядзвіга Лышчынская.
2.3. Уршуля Кунегунда (16.10.1767, Сухожын - ?). Ахрышчаная 9.02.1768 вікарыем Пятром Дзіковічам, сведкі – Лявон Каменскі, прэпазіт лабудзіцкі, і Канстанцыя з Сухорскіх Шалоўская.
3. Юзаф Багуміл Лышчынскі (хрост 20.01.1727, Двор Паддэмбіцэ – 20.11.1788, Сакалуў). Хросныя канонік Валерыян Сухорскі і Элеанора Грудзінская. Сусцэптант гродскі серадскі ў 1755. Субдэлегат гродскі лянчыцкі 1785. Бурграф лянчыцкі ў 1788.
4(2). Войцех Францішак Лышчынскі (хрост 24.04.1729, Двор Паддэмбіцэ - ). Хросныя Францішак Малахоўскі і Гелена Яцкоўская.

Ганна Лышчынская (дачка Казімежа Мацея?). Шлюб – 8.7.1778 у Лонжках Караль Пяскоўскі з Будак. Сведкі шлюбу – Катажына Ружыцкая Радзянткоўская, Багуміл Дамброўскі, Матэвуш Радзянткоўскі, Сымліцыюш Чармінскі.
Ганна Лышчынская. Шлюб – 25.10.1778 у Лонжках Ян Кшэцельскі. Сведкі шлюбу – Багуміл Дамброўскі, Шчэпан Дамброўскі.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Hacak

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 35
Re: Лышчынскі / Lyščynski / Łyszczyński / Лыщинский
« Ответ #9 : 12 Января 2025, 23:20:28 »
Саммы ранні вядомы мне дакумент адносна польскай лініі Лышчынскіх - гэта метрыка хросту сына Андрэя Лышчынскага Казіміра Мацея ад 24 лютага 1716 года ў парафіі Паддэмбіцэ сучаснага Лодзьскага ваяводства. Далей дзіця выступала ў дакументах пад сваім другім імем - Мацей. У тым ліку ў метрыцы смерці 1778 ён пішыцца як Мацей Корчак Лышчынскі. Банецкі дадае, што ягоны бацька быў “Корчак з Лышчыц”. То бок, прынамсі самі прадстаўнікі прыпісвалі сябе да берасцейскага роду.

Для мяне цікавае першае імя народжанага ў 1716 - Казімір. Цікавае яно тым, што было нададзенае праз 27 гадоў пасля пакарання смерцю іншага Казіміра Лышчынскага і заадно самага вядомага прадстаўніка роду.

У кнізе 1907 года “Родъ дворянъ Лышинскихъ” Лышчынскі-Траякураў згадвае трох Казіміраў Лышчынскіх, якія жылі ў 17 стагоддзі:

Уласна спалены Казімір Лышчынскі (1634-1689).

Ягоны бацька Геранім Казімір Лышчынскі (1581-1670), сын Канстанціна Лышчынскага.

Казімір Лышчынскі, сын Лаўрына, сына Станіслава, брата папярэдняга. Стрыечны пляменнік спаленага Казіміра.

Таксама Казіміру Еву, народжаную ў 1846, згадвае Банецкі.

Пасля суду 1689 Казіміры паўтара стагоддзі ў родзе невядомыя, адзінае выключэнне Казімір Мацей Лышчынскі 1716 г.н., першае імя якога вядомае выключна з метрыкі хросту. Магчыма, імя было нададзенае ў сувязі з набліжэннем успаміна святога Казіміра - 4 сакавіка. Аднак, падаецца, можна было выбраць і больш блізкае да даты хросту імя святога і да таго ж менш “скампраметаванае” для роду. Калі гэта толькі не родавае імя.

Цікава, што старэйшым братам спаленага Казіміра быў Мацей/Матэвуш (каля 1632-1673), імя якога супадае з другім і асноўным імем першынца Андрэя. Апроч таго, у Гераніма Казіміра былі яшчэ два сыны - Пятро і Вінцэнт. Агляд іх біяграфіяў прыводзяць Драздоў і Жукоўскі ў кнізе «Казимир Лыщинский. Самый скандальный судебный процесс в истории Беларуси» (2024).

Агулам вядомы радавод гэтай лініі ў шуканы перыяд выглядае наступным чынам:

Геранім Казімір (1581-1670)
1. Мацей (каля 1632-1673)
1.1. Габрыель. Пра дзяцей нічога невядома.
1.2. Уладыслаў
1.2.1. Фларыян (?-да 1788).
2. Казімір (1634-1689).
2.1. Дачка
3. Пятро (пасля 1635-пасля 1679)
3.1. Мікалай. Бяздзетны.
3.2. Антоні
3.2.1. Пятро
3.2.2. Валерыян
3.2.3. Віктар
3.3. Адам
3.3.3.1 Лаўрын
4. Вінцэнт (пасля 1648-пасля 1683).
4.1. Мікалай, бяздзетны

Што датычыць Казіміра сына Лаўрына, то ў яго вядома пра чатырох сыноў, з якіх адзін памёр у дзяцінстве, а трое сталі святарамі і манахамі.

На падставе гэтых звестак можна меркаваць, што Андрэй Лышчынскі, у якога ў 1716 ў Паддэмбіцэ нарадзіўся сын Казімір Мацей, мог бы быць сынам Габрыеля, сына Мацея, унука Гераніма Казіміра і пляменніка Казіміра, пра дзяцей якога нічога невядома. Хоць, вядома, арыентацыя на падабенства імёнаў ёсць слабым аргументам у выбудове радаводу.

З улікам таго, што Банецкі называе першага ў Паддэмбіцах Андрэя Лышчынскага “Корчакам з Лышчыц”, хоць крыніца гэтых звестак невядомая, можна меркаваць, што гэтая лінія паходзіла менавіта ад тых лініяў роду, прадстаўнікі якіх прынамсі на канец 17 - пачатак 18 стагоддзяў яшчэ валодалі родавымі маёнткам. Габрыель Лышчынскі да іх ліку адносіцца.

Hacak

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 35
Re: Лышчынскі / Lyščynski / Łyszczyński / Лыщинский
« Ответ #10 : 13 Января 2025, 00:42:33 »
У выпадку праўдзівасці версіі пра “спадчыннасць” імя Казімір, існуе яшчэ адзін шлях такой перадачы. На яго ўказвае Навіцкі ў “Kazimierz Łyszczyński 1634-1689” (1989). Паводле яго, дачка спаленага Казіміра ў 1686 выйшла замужа за свайго стрыечнага дзядзьку Яна Лышчынскага, сын Лукаша, роднага брата Гераніма Казіміра. У такім выпадку Андрэй, які перасяліўся ў Польшчу, мог бы быць іх сынам і перадаць імя Казімір ужо свайму сыну, народжанаму ў 1716. Ад першага шлюбу ў Яна былі дзеці Станіслаў і Якуб, якія памерлі бядзетнымі.

Апроч ужо згаданых асобаў, Лышчыцамі ў канцы 17 - пачатку 18 стагоддзя таксама валодалі Якуб, яшчэ адзін сын Лаўрына, і ягоны сын Вацлаў. А таксама іншыя сыны згаданага тут Лукаша - Віктарын, Францішак (бяздзетны) і Геранім (? - да 1694). Сярод сыноў апошніх частка родавага маёнтку таксама належала Піліпу (?-1772) і Яну.

Gennady

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Re: Лышчынскі / Lyščynski / Łyszczyński / Лыщинский
« Ответ #11 : 21 Февраля 2025, 13:35:07 »
В РГИА 1343-24-3606 идет речь о причислении сыновей Евфимия Осипова Лыщинского по его заслугам (вышел в отставку в 1854 майором). Но при этом они ссылаются на определение Белостокского Дворянского Депутатского собрания от 18 сентября 1817 года, где признается их род и усваивается герб Корчак. И что они подают прошение для ускорения дела, т.к. прошения 1841 и 1845 годов не получили хода.
При этом в документах из отца Евфимия Осипова Лыщинского (р. 1796, римо-католического исповедания) указано, что он дворянин Минской губернии Речицкого уезда села Заспы. В п.сп также указывалось, что 3-й части.
Лев Лыщинский в своей книге сомневается, что эта ветвь имеет отношение к Корчакам. Кто был отец Евфимия Иосиф пока не удалось выяснить. Был некий судья Белостокский, но он, кажется, моложе. И есть упоминание об отставном за ранами штабс-капитане 30-го Егерского полка Лыщинском, назначенным в 1821 году Почтовым Экспедитором Могилевской губерніи въ г. Сенно.
До Гродненского НИАБ добраться нет возможности, поэтому выяснить происхождение этой ветви пока не могу.