Дакумент пані Несялоўскай 1570 г., на які спасылаліся Калесінскія падчас вываду, на самой справе сапраўдны: Паўлу Дзьмітравічу быў нададзены фальварк у Будных пасля Журовіча ( "па Журовічу"). Быў "прэзентаваны" у 1642 г. перад панам Білевічам (адміністрацыяй). Адрозненне са звесткамі з вываду толькі ў тым, што ў арыгінале Павел Дзьмітрыевіч пазначаны без прозвішча, у вывадзе ж- Калесінскі. На самой справе, Будныя пачалі называцца Калесінскімі толькі ў XVIII ст.