Шляхта Ашмянцы прадстаўнікі смаленскай шляхты, з Красненскага павету дзе мелі 8 валокаў зямлі ў Клыгаве і Гвоздаве... У пачатку XIX ст. пераехалі на Мсціслаўшчыну дзе жылі ў весцы Ашмянцы Мсціслаўскага павета (прынамсі да 1830х гадоў іх там процьма, гэта на поўнач ад мястэчка Шамава 6-7 км. Мсціслаўскі р-н, ля вескі Вялікае Рубанава, ад яе яшчэ 1-2 км. на поўнач... Зараз яна ўжо не існуе і гэтае месца знаходзіцца на самай мяжы з Расеяй, на расейскім баку... прама на мяжы. Часам назва вескі адзначана пароўну як Шемянцы і як Ашмянцы... Веска належыла да маёнтка Кадзіна уласьнікаў Галынскіх, а да іх у XVIII ст. - Пацеям.
Ашмянцы - праваслаўныя, хаділі да Райскай царквы..
Таксама Ашмянцы рассяліліся па Мсціслаўскім павеце ў ваколіца Гараны і Свяцілаўка, а таксама ў ваколіцы Судзілы Клімавіцкага павету.