У рэвіскай казцы 1795 чыншавай шляхты Навасёлак у польскамоўным варыянце прозьвішча напісана як "Юрэвіч", а ў рускамоўным -- "Юркевіч".
333-9-1, 278адв.-279.
Гэта вельмі цікава. Справа ў тым, што засценак Машчонае непадалёк адносна, каля Янчыкоўшчыны Калечыцаў- гістарычна менаваліся кон Юрэвічаў. І зямяне Юрэвічы ў другой палове XVІІ стагоддзя там у інвентарах прысутнічаюць. А вось ЮрКевічаў трэба пераправерыць у сваіх запісах. Па меншай меры, тое што я пісаў вышэй менавіта так: у Навасёлках у 1713 годзе менавіта Юркевічы. У Станькаўскіх метрыках і ў рэвізскай казцы шляхты Дабрынёва 1803 г. - таксама Юркевічы. Не выключана, што адзін род з Юрэвічамі, але праверу. На жаль, не выпісваў імёны Юркевічаў з Дабрынёва ў 1803, каб суаднесці з кімсьці з іншых засценкаў. Наогул, шэраг прозвішчаў з Дабрынёва і з Навасёлак, а таксама з "Вусаўскіх" засценкаў Машчонае, Леднікі, Заберажжа і "Вязынскіх" Пяткевіч (Міхалоўскія) і Цяўлава супадаюць. Я мяркую, што частка прыхожага дабрынёўскага насельніцтва прыйшла ў Дабрынёва разам з Станіславам Кршчановічам, падстарастай койданаўскім напрыканцы XVII стагоддзя, які трымаў землі ў Навасёлках, згодна з інвентарамі і праз жонку з'яўляўся застаўным трымальнікам Дабрынёва. Інакш не ўяўляю такія супадзенні, дэталі цікавыя, мяркую аб'ектыўна, абгрунтавана і, спадзяюся, генеялагічна граматна 🙂 Не на ўсіх на жаль, магчыма знайсці дакументы, але ўскосна, упэўнены, гэта больш чым перакрывае 🙂 Наогул, калі глядзець старажытныя інвентары і параўноўваць іх з рэвізіяй 1795 года, бачна, што амаль зусім няма старых сялянскіх прозвішчаў, і тут я бачу практычна статыстыку: справа, напэўна, зусім не ў змене прозвішча, падчас войн сяляне, зразумела, былі самай "сацыяльна неабароненай" катэгорыяй насельніцтва, землі пуставалі і засяляліся прадстаўнікамі мясцовай шляхты, зямян і баяр. На прыкладзе інвентара 1721 года гэта дакладна прасочваецца па прыкладзе вёскі Хомічы, дзе паказана, што "раней цяглыя жылі, а пасля вайны зямяне пасаджаныя" і г.д. Ды і ў тым жа Дабрынёва ў 1695 г. Касцюшкевіч плаціў Падымнае толькі з 5 (!) сялянскіх дымоў, у той час, як у 1620-57 там было каля 30.. А вось у Навасёлках прыгонныя захавалі свой род: маю апісанне сялянскіх дымоў у Навасёлках 1674 года, дзе жылі Крыловічы, Шыбуці, Харытоны, тыя ж прозвішчы засталіся ў маёнтку Кастравіцкіх і ў 1795 годзе.. І таму не здзіўляюся, калі бачу ў РС 1795 года ў койданаўскіх вёсках ледзь не больш за палову насельніцтва з прозвішчамі шляхты, зямян і баяр XVII стагоддзя, мясцовае сялянства гінула "оптам" падчас вайсковых дзеянняў XVII-XVIII стагоддзяў. І калі я не правы, няхай у мяне бросяць камень 🙂