2002-06-28 22:42:15' 'Якубоуская Марына','Re: Пра шляхецкія роды, прозьвішчы якіх пачынаюцца на "Я"','amaretto2000@mail.ru';
Спадарства, прашу дапамогi!
Мне казалi, што маё радавое прозвiшча ЯНОВIЧ -- старажытнае шляхецкае. Цi прауда? Мажлiва, гэта i не так? Дзе можна атрымаць пацвярджэнне?';
2002-06-29 00:35:37' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Яновіч','v-sh@nobility.by';
Па прозьвішчу ня часта можна сказаць ці шляхецкі гэта род.
Прозьвішча Яновіч можа быць і шляхецкім, і сялянскім. Трэба займацца генеалягічнымі пошукамі.';
2002-07-19 22:24:05' 'Яфiмау Дзянiс','Яфiмау (Ефимов)','NihiL@tut.by';
'Кажыце, калi ласка, як мне адшукаць свае генеалагiчнае дрэва и род?';
2002-07-25 08:27:50' 'Dima','Re: Яфiмау (Ефимов)','zebravot@bk.ru';
'Пра фамилию Ядловский.';
2002-08-15 23:59:15' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Яфiмау (Ефимов)','v-sh@nobility.by';
'Зь сярэдзіны верасьня на старонцы будуць выкладвацца парады па пошуках.';
2002-10-28 18:39:16' 'Вiталь Якшэвiч','Якшэвiч','yakshevich@tusson.minsk.by';
'Зьвяртаюся да аўтараў сайту с просьбай паведамiць пра крынiцы паводле якiх род Якшэвiчаў унесены ў сьпiс шляхецкiх родаў';
2002-11-08 15:15:50' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Якшэвiч','v-sh@nobility.by';
'Відавочна, што ў архіўных крыніцах нейкія Якшэвічы зафіксаваны як шляхта.';
2002-11-16 18:25:40' 'Вiталь Якшэвiч','Re: Якшэвiч','yakshevich@tusson.minsk.by';
'Вельмiшаноўны спадар Уладзiслаў! Буду бязьмежна ўдзячны за любыя зьвесткi пра род Якшэвiчаў. Што, пра каго i зь якiх крынiцаў Вам вядома?';
2002-11-17 03:46:39' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Якшэвiч','v-sh@nobility.by';
'Ёсьць правілы, вы іх ігнаруеце. Я ня першы раз пра гэта згадваю.';
2002-11-22 18:12:11' 'Вiталь Якшэвiч','Re: Якшэвiч','yakshevich@tusson.minsk.by';
'Ня хочацца ўступаць у дыскусiю з нагоды апошняй заўвагi, з-за вiдавочнай бяспленнасьцi. У першую чаргу мяне цiкавiць род Якшэвiчаў, прадстаўнiкi якога жылi ў в.Венцлавененты (Аславеняты) Ашмянскага павету Вiленскай губернii (першая дакумэнтальна спраўджаная асоба - Ян 802-1876)). Пазьней (недзе напачатку ХХ стагодьдзя) два прадстаўнiкi гэтага роду (Iгнат i Мiкалай) пераехалi ў в.Студзенка Барысаўскага павету Менскай губернii.';
2002-12-12 18:52:40' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Якшэвiч','v-sh@nobility.by';
'Якшэвічы мелі вывад у Менскім ДДС, назвалі сваім гэрбам - \"Грыф\", у расейскім шляхецтве не зацьверджаныя.
Нейкія Якшэвічы чынілі вывад у Ковенскім ДДС, з гледзішча таго, што Ковенская губ. утворана была позна, відавочна мелі ранейшы вывад, хутчэй за ўсё ў Віленскім ДДС. Яны назвалі сваім гэрбам - \"Зьнін\", што яны мелі на ўвазе пад гэтым гэрбам сказаць цяжка. Бо не існуе нейкага \"стандартнага\" гэрба \"Зьнін\". Гэрб \"Зьнін\" - гэта вынік гэральдычнага непаразуменьня. Але хто ведае.
Што тычыцца пакупкі зямлі, дык на гэта давалі афіцыйны дазвол. Некалі я глядзеў некаторыя гэткія справы. Вам трэба паглядзець справы ў Нацыянальным Гістарычным архіве (у Менску). У фондзе 295, воп. 1, справы каля нумароў 6000-7000.
Для ранейшага радаводу карысна паглядзець метрычныя кнігі касьцёлаў, дзе жылі продкі. Метрычныя кнігі са згаданых тэрыторый знаходзяцца ў Вільні й Горадне.';