Якшэвічы, якія мелі вывад у Менскім ДДС, мусяць мець родавую справу ў Нацыянальным гістарычным архіве (у Менску), фонд 319, вопіс 2. Калі здарылася так, што справа не захавалася, але захаванасьць гэтага фонду блізкая да 100%, трэба паглядзець дэкрэты вывадаў. У Якшэвічаў яны былі: 1802.12.13, 1832.12.05, 1833.02.17, 1845.12.24. Кнігі дэкрэтаў маюць у вопісу часьцей за ўсё назвы "определения о дворянстве за … год". Якшэвічам было адмоўлена ў зацьвярджэньні ў расейскім шляхецтве указам Гэрольдыі ад 1846.12.20 за № 5059. Трэба глядзець указы Сената за гэты год па таму-самаму вопісу. Лепш, канечне, глядзець родавую справу, бо тамака, хутчэй за ўсё будуць, розныя дакументы, літсаваньне ды інш.
-------
Ніжэй вядомыя мне метрычныя кнігі са згаданага вамі рэгіёну. Калі будуць нейкія ўдакладненьні да метрычных кнігаў, буду ўдзячны.
Корань, (Каржэнскі) касьцёл
Касьцёл
*, х, † 1827-1848 — НГА 937-4-46
* 1870 — НГА 1781-43-4
Ганевічы, філія Кораньскага к.
* 1870 — НГА 1781-43-4
Куржанецкі к. (можа Корань?)
* 1734-1797; х 1722-1798; † 1766-1798 — НГА 937-5-10
*, х, † 1827-1849 — НГА 937-5-83
Хатаевічы, касьцёл
1797 — НГА 914-1-2
1802-1827 — НГА 914-2-2
1817-1826 — НГА 914-1-3
1827-1834 — НГА 914-1-5
1835-1840 — НГА 914-1-4
о 1847-1849 — НГА 914-1-8
1865 — НГА 914-2-1, сьпіс прыхажанаў (?)
* 1870 — НГА 1781-43-4
* 1903 — НГА 914-1-6
1909 — НГА 914-1-7, сьпіс прыхажанаў
Лагойск, касьцёл
* 1800-1810, 1813-1827; х 1800, 1803-1809, 1814-1821; † 1800-1809, 1815, 1818-1821 — НГА 937-4-47
† 1828 — НГА 937-4-48
1830-1848 — НГА 1781-30-51
х 1849-1860 — НГА 937-2-49
* 1850 — НГА 1781-30-52
х 1850 — НГА 1781-30-53
† 1850 — НГА 1781-30-54
* 1870 — НГА 1781-43-4
Гайна, касьцёл
Зачынены ў 1867, перароблены на царкву.
* 1682-1705 — НГА 937-2-40
* 1701-1797, 1799; х 1711-1794, 1799; † 1728-1797, 1799 — НГА 937-4-28
*, х 1717-1727 — НГА 937-2-37
* 1786-1807 — НГА 937-2-39
* 1802-1826 — НГА 937-4-29
† 1802-1826 — НГА 937-4-30
і 1803 — НГА 1781-26-1182
*, х, † 1834-1849 — НГА 937-4-31
Батурына, касьцёл
Філія Гаенскага касьцёлу, у 1850 прыход далучаны да Радашковіцкага.
*, х, † 1834-1840, 1842-1849 — НГА 937-6-97